25 апреля
“Поспех — гэта перамога над сабой”

Так кажа актывістка, выдатніца і проста добрая дзяўчына, вучаніца 10 класа СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Марына РАШЧУКОВА.
— Марына, раскажы, калі ласка, аб сваіх захапленнях.
— На сёння маёй галоўнай цікавасцю з’яўляецца тэатр. Мне вельмі падабаецца гэты від мастацтва. Пяты год наведваю тэатральную студыю “ЛіКі”, які дзейнічае пры МЦ “Ветразь”. А дагэтуль неаднаразова спявала на розных святочных мерапрыемствах са сцэны РЦК. Прыкладна ў 6 класе даведалася аб адкрыцці тэатральнай студыі. Ідэя стаць яе ўдзельніцай мяне захапіла. Звярнулася да мастацкага кіраўніка Ларысы ФЯСЬКОВАЙ, яна мяне праслухала і прыняла ў свой гурток.
Увогуле, Ларыса Міхайлаўна не толькі выдатны педагог, яна падабаецца мне як чалавек. Шмат чаго цікавага вывучаем падчас студыйных заняткаў: і тэатральнае мастацтва, і як трымацца на сцэне… Толькі тут я зразумела, што сцэна гэта маё.
У складзе тэатральнай студыі неаднаразова ўдзельнічала ў абласным аглядзе-конкурсе «Многоликий театр». У 2013 годзе тэатр “ЛіКі” быў адзначаны ў намінацыі “Лепшая рэжысура” за спектакль паводле аповеду Антуана дэ Сент-Экзюперы “Мой маленькі прынц”. Мяне тады прызналі пераможцам у намінацыі “Лепшая жаночая роль другога плана”.
— Напэўна, марыш звязаць сваё далейшае жыццё з тэатрам?
— Гэта захапленне больш, як кажуць, для душы. Прафесію выберу эканамічнага напрамку. Пакуль мяркую быць спецыялістам па лагістыцы і паспрабую паступіць у БНТУ альбо БДУ.
— Цябе больш прывабліваюць дакладныя навукі?
— Не толькі. Мне таксама падабаецца англійская мова, якую выкладае Дзмітрый ЛЯШУК. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Данута КЛОПАВА абудзіла ў ва мне любоў да беларускай культуры і традыцый нашага народа. І, канечне ж, матэматыка, якую выкладае Марына НАЗАРАВА. Гэта асноўныя любімыя школьныя прадметы, па якіх я амаль кожны год удзельнічаю ў алімпіядах.
— Самая каштоўная парада, якую ты атрымала ў жыцці?
— Думаць пазітыўна і бачыць у любой сітуацыі толькі станоўчае.
— Поспех, якім асабліва ганарышся? Увогуле, што для цябе поспех?
— Гэта перамога над сабой. Калі ты ведаеш свае здольнасці, а ў выніку дасягаеш яшчэ большага, чым магла, гэта і ёсць поспех.
Прыгадваю, як у 9 класе заняла на абласной алімпіядзе па беларускай мове 3 месца. Для мяне гэта было нечакана і прыемна. Ці, да прыкладу, у 8 класе па тым жа прадмеце выступала за 9 клас, так бы мовіць, спрабавала свае сілы на абласной аліпіядзе. Думала, па рэйтынгу буду апошняй. Аднак, калі агучылі вынікі, і я аказалася ў залатой сярэдзіне, адчула неперадавальнае задавальненне.
— Няўдача, якую памятаеш, і якія вывады з яе ты зрабіла?
— Асаблівых няўдач пакуль не было. А вось жыццёвы ўрок помню. Удзельнічала ў конкурсе чытальнікаў, які быў прысвечаны 100-годдзю Максіма Танка, дэкламавала яго верш. Гэта было адно з першых маіх выступленняў на сцэне. Зразумела, хвалявалася і крыху пераблытала словы. Але ніхто, акрамя мяне, гэтага не заўважыў. Пасля такой непрыемнай сітуацыі зрабіла карысны вывад: у любых абставінах не губляцца і імправізаваць. Шчыра кажучы, мне не раз дапамагала імправізацыя — як у жыцці, так і на тэатральных падмостках.
Наталля КАПЫЛОВА.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: