Пятница, 10 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел...
27 апреля

У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел звыш 5100 жыхароў раёна

Па аператыўных даных у рэспубліканскім суботніку, што адбыўся 23 красавіка, прынялі ўдзел звыш 5100 жыхароў раёна. Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна за гэты дзень было зароблена больш за 107 мільёнаў рублёў. Частка грашовых сродкаў будзе накіравана на праектаванне і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
Надвор’е не зусім спрыяла рабоце на свежым паветры, аднак супрацоўнікі ЦРБ актыўна наводзілі парадак на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя.
— Мае калегі і я ахвотна ўдзельнічаем у падобных мерапрыемствах, — гаворыць фельчар арганізацыйна-метадычнага кабінета Таццяна ПЛОТНІКАВА. – На тэрыторыі бальніцы шмат разнастайных скульптурных і кветкавых кампазіцый. Безумоўна, яны павінны п­адтрымлівацца ў належным стане.
Таксама медыкі старанна добраўпарадкоўвалі кветнікі каля фантанаў, якія, дарэчы, праз некалькі дзён пачнуць працаваць.
— На фоне фантана з дэльфінамі вельмі любяць фатаграфавацца шчаслівыя бацькі з новароджанымі дзеткамі, — кажа прыбіральшчык службовых памяшканняў ЦРБ Раіса СТАРАВОЙТАВА. – Усё тут прыгожае: акуратныя клумбы, чыстыя дарожкі, ярка пафарбаваныя фігуры.
Гэты рэспубліканскі суботнік запомніцца работнікам ЦРБ устаноўкай новай малой архітэктурнай кампазіцыі.
— Цяпер у нашага радзільнага аддзялення з’явіўся свой сімвал – белы бусел з маленькай дзяўчынкай у аранжавай сукенцы, — адзначае галоўны ўрач Павел МАНЬКО. – Спадзяюся, нараджальнасць у раёне будзе толькі павышацца, тым больш, што ў аддзяленні, якое абнавілася ў 2013 годзе, маюцца ўсе умовы для прафесійнага абслугоўвання матуль і дзетак.
ДУМКІ ЎСЛЫХ
Любоў ПАШКОЎСКАЯ, старшая медсястра паліклінікі:
— Настрой выдатны, хоць і надвор’е капрызнічае. Канечне, прыемна ўнесці свой уклад у такую добрую справу, як навядзенне парадку і чысціні. Не менш важна, што частка грошай, якія ў гэты дзень зарабілі сваёй працай беларусы, пойдзе на будаўніцтва дзіцячай бальніцы ў Гомелі.
Уладзімір БАЛАХОНЦАЎ, хірург:
— З цеплынёй успамінаю яшчэ савецкія суботнікі. Гуртам мы выходзілі на вуліцу, каб зрабіць свой край чысцей. Было весела, нават музыка іграла. Спадзяюся, што і цяперашняя моладзь будзе таксама з задавальненнем збірацца на такія мерапрыемствы.



­
Вольга ГОЛЬЦАВА.­
Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00