Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
16 мая

На прыкладзе Лапацентава

Багаты прафесійны, упраўленчы, як, зрэшты, і жыццёвы вопыт заўсёды мае запатрабаванасць. Гэта выснова ў чарговы раз знайшла сваё пацвярджэнне на абласным семінары-вучобе па падрыхтоўцы нядаўна прызначаных кіраўнікоў арганізацый аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці.
Тэма семінара: “Вытворча-эканамічная і гаспадарчая дзейнасць сельгасарганізацый у сучасных умовах”. Маладыя кіраўнікі гаспадарак, пяцьдзясят чалавек, сабраліся ў аграгарадку Вішоў. Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег ЧЫКІДА парэкамендаваў семінарыстам не саромецца задаваць пытанні старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандру ЛАПАЦЕНТАВУ, каб максімальна пераняць яго кіраўнічы вопыт, сістэму працы з людзьмі, што нацэлена на матывацыю работнікаў. А сёлета перад Магілёўшчынай пастаўлены сур’ёзныя задачы. Неабходна выканаць і прэзідэнцкі Указ №78, які накіраваны на зніжэнне затрат па вытворчасці прадукцыі.
Алег Іванавіч адзначыў, што за апошнія дзесяць гадоў у вытворчую і сацыяльную сферы Магілёўскай вобласці ўкладзена многа працы і грашовых сродкаў. Гаспадаркі маюць унушальныя вытворча-тэхнічны, тэхналагічны патэнцыялы, наведзены парадак на зямлі. Застаецца толькі пісьменна, эфектыўна працаваць, атрымліваць рэнтабельную прадукцыю, плаціць работнікам дастойную заработную плату.
Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА расказаў пра асноўныя накірункі і перспектывы развіцця Бялыніцкага раёна, спыніўся на сучасным становішчы арганізацый АПК Бялыніччыны.­
— Вучыцца нікому ніколі не позна, — звярнуўся да маладзейшых калег Аляксандр Лапацентаў. — Я і сам пастаянна вучуся. Толькі сёлета асабіста пабыў у некалькіх эканамічна моцных гаспадарках чатырох абласцей. Я і вас папрашу, азнаёміўшыся з нашым сельгаспрадпрыемствам, выказваць свае прапановы. Буду проста ўдзячны за гэта.
Кажучы аб фінансава-эканамічнай эфектыўнасці СВК “Калгас “Радзіма”, Аляксандр Міхайлавіч падрабязна спыніўся на ўсіх складніках яе: гэта і праца са школьнікамі, і ўнікальная сістэма матывацыі работнікаў, і ўмовы замацавання моладзі, і падтрымка пенсіянераў гаспадаркі, і стварэнне выдатнейшай матэрыяльна-тэхнічнай базы, і пастаяннае ўкараненне навінак…
Для некаторых маладых кіраўнікоў як адкрыццё прагучала з вуснаў Аляксандра Лапацентава наступная, напрыклад, інфармацыя: за два апошнія гады толькі на выдачу маладым работнікам па 25 мільёнаў рублёў пазыкі, якую пры добрай іх працы на працягу пяці гадоў не трэба вяртаць, калгас выдаткаваў 1 мільярд 600 мільёнаў рублёў.
Мясцовыя людзі трымаюцца за бацькоўскую зямлю. Дастаткова сказаць, што 72 працэнты работнікаў гаспадаркі з’яўляюцца выпускнікамі Вішоўскай і былой Навасёлкаўскай школ. Дарэчы, гаспадарка ўжо каля трох дзясяткаў гадоў выплочвае школьнікам стыпендыі, якія, канечне ж, неабходна заслужыць – добрай вучобай, прыкладнымі паводзінамі.
Расказаў кіраўнік адной з перадавых у Беларусі гаспадарак і пра сістэму матывацыі працы, пры якой на кожны зароблены рубель налічваецца столькі ж даплат.
Семінарысты падрабязна даведаліся і пра сістэму пастаяннага замацавання за механізатарамі трактароў, камбайнаў і да 3 адзінак рознай сельгастэхнікі і агрэгатаў. І гэта прыносіць свой плён, бо трактарыст адносіцца да яе як да ўласнай, эфектыўна выкарыстоўвае, што, як вынік, дазваляе яму зарабляць добрыя грошы.
Да слова сказаць, гэту схему, як прызнаўся сам Аляксандр Міхайлавіч, ён у свой час падгледзеў у Германіі.
Далей удзельнікі семінара-вучобы наведалі шэраг аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэнняў: малочна-таварныя фермы ў Ермалавічах, “Усход”, жывёлагадоўчую для вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы ў Саглассі, мехдвор, калгасны сад, сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, Вішоўскую школу, музей і іншыя.
Зацікавіліся маладыя кіраўнікі і вопытам Аляксандра Лапацентава будаўніцтва жывёлагадоўчай фермы з прымяненнем драўляных канструкцый для вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы ў Саглассі. Ферма была пабудавана сіламі калгаснай будаўнічай брыгады ўсяго за 22 дні. Абышлася яна гаспадарцы ў 570 мільёнаў рублёў. Дарэчы, тут жа дабудоўваецца яшчэ адна такая ферма, у працэсе будаўніцтва знаходзяцца яшчэ дзве.
У Вішоўскай школе ўдзельнікі семінара-вучобы прайшлі ананімнае камп’ютарнае тэсціраванне па выяўленні лідарскіх, асабовых і дзелавых якасцяў, арганізатарскіх і камунікатыўных здольнасцяў, псіхалагічных і эмацыйных схільнасцяў.
Завяршыў семінар “круглы” стол, актыўны ўдзел у якім прыняў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ. Маладыя кіраўнікі падзяліліся ўражаннямі ад пабачанага імі ў СВК “Калгас “Радзіма”, расказалі пра ўласны вопыт, з якімі цяжкасцямі даводзіцца ім сутыкацца падчас працы.
Генадзь Лаўранкоў адзначыў, што эфектыўнасць кіравання ў многім залежыць ад арганізатарскіх здольнасцяў кіраўніка, якому неабходна выбудоўваць адносіны з людзьмі, арганізоўваць іх працу. Зарукай жа паспяховай працы калектыву з’яўляецца адладжаная яго праца. Яркім сведчаннем чаго з’яўляецца СВК “Калгас “Радзіма”, які стабільна дэманструе выдатныя вытворчыя, фінансавыя паказчыкі, не мае запазычанасці, эфектыўна развіваецца.





­
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00