, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Каб і сабе хапіла, і іншым было што прадаць
31 мая

Каб і сабе хапіла, і іншым было што прадаць

У мінулую пятніцу ў СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў традыцыйны для работнікаў гаспадаркі абрад Божага блаславення на добрую працу, але ўжо для корманарыхтоўшчыкаў, які сонечным ранкам правёў настаяцель Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел, прачытаўшы малітву і акрапіўшы святой вадой механізатараў, тэхніку і спецыяльна падрыхтаваны рулон сенажа са свежай травы.
Такім чынам афіцыйна і ўрачыста быў дадзены старт сезона нарыхтоўкі травяных кармоў. А ўраджай травы і сёлета тут выдаўся на славу.
Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ у сваім звароце да ўдзельнікаў “зялёнага” жніва, якія разам з замацаванай за імі тэхнікай перад пачаткам чарговага рабочага дня сабраліся на ўжо намоленай пляцоўцы, што насупраць машыннага двара гаспадаркі, падзякаваў механізатарам за добрую працу ў час пасяўной кампаніі і адзначыў:
-На пасяўной, якую вы правялі класічна, не выходзіла са строю акропленая святой вадою тэхніка, і ўсе механізатары як адзін праявілі выключна высокую дысцыплінаванасць, хлебаробскую сумленнасць і адказнасць.Чакаю ад усіх вас такой жа працы, такой жа арганізаванасці і ў перыяд нарыхтоўкі травяных кармоў, першы этап якога мы завершым на працягу паўтара-двух тыдняў. Вы павінны папрацаваць так, каб травянога фуражу удосталь хапіла і для нашай жывёлы, і было што прадаць іншым гаспадаркам.
Да слова сказаць, у час прайшоўшай зімоўкі грамадскага статка ў СВК “Калгас “Радзіма” травяны корм куплялі 14 сельгаспрадпрыемстваў Магілёўшчыны. Але засталася амаль палова нарыхтаванага летась сена, няма недахопу і ў сенажы. Іншымі словамі, паўтарагадовы запас травянога фуражу для СВК “Калгас “Радзіма” – гэта рэальнасць.
Да сёлетняга “зялёнага” жніва тут своечасова, якасна і надзейна, была падрыхтавана і ўся кормаўборачная тэхніка. А гэта толькі каля 40 відаў  самаходных адзінак. Створаны патрэбны запас гаруча-змазачных матэрыялаў, набыта неабходная колькасць стрэч-плёнкі, сеткі. Ведаюць кормаўборшчыкі і ўмовы аплаты сваёй працы, азнаёмлены і з сістэмай матэрыяльных ды маральных стымулаў.  
Стаўка, як і ў папярэднія гады, у сельгаспрадпрыемстве зроблена на нарыхтоўку сенажа па тэхналогіі ўпакоўкі падсохлай травы ў адмысловую палімерную стрэч-плёнку пры дапамозе прэс-падборшчыка-абмотчыка Comprima CF 155 XC. За рулём яго некалькі гадоў запар шчыруе ў час корманарыхтоўчага сезона вопытнейшы механізатар Уладзімір КАЗАКОЎ. Ён настолькі дасканала асвоіў рэгуліроўкі Comprima CF 155 XC, тэхналогію нарыхтоўкі сенажа, што кожны ўборачны сезон ставіць вытворчыя рэкорды. Іншымі словамі, працуе сёння лепш, чым учора, а заўтра – як сёння. Дарэчы, і сёлетні корманарыхтоўчы перыяд Уладзімір распачаў са своеасаблівага рэкорда: за паўдня выдаў, што называецца, на-гара 196 штук 550-кілаграмовых рулонаў сенажа. Падлічыце, колькі тон атрымалася?
Пры гэтым, як сцвярджае сам механізатар, хуткасць для яго не галоўнае. Важна выконваць нарыхтоўку акуратна, якасна. Тэхналагічна.
Уладзімір Казакоў даходліва тлумачыць карэспандэнту газеты перавагі сенажа, запрэсаванага ў стрэч-плёнку:
-Яго можна нарыхтоўваць у любое надвор’е. Дзякуючы імгненнай прэсоўцы зялёнай масы, аптымальным умовам працэсу браджэння практычна адсутнічаюць страты корму, павялічваюцца і якасныя паказчыкі па энергетычных, пратэінавых, хімічных і смакавых уласцівасцях. Такі фураж захоўвае ўсе свае першасныя ўласцівасці на працягу двух і больш гадоў. За свае словы ручаюся, бо іх пацвярджае колькігадовая практыка нашага сельгаспрадпрыемства.
…Вытворчасць малака, вырошчванне мяса з’яўляюцца падмуркавымі крыніцамі фінансавай стабільнасці, эканамічнай устойлівасці кожнага сельскагаспадарчага прадпрыемства, паколькі каля 70 працэнтаў і больш грашовай выручкі гаспадарцы прыносіць менавіта жывёлагадоўчая галіна. А каб былі тое малако і мяса, патрэбны фураж: якасны і ў дастатковай колькасці. СВК «Калгас «Радзіма» – адно з тых сельгаспрадпрыемстваў, дзе нарыхтоўку травяных кармоў для грамадскага статка жывёлы ставяць упоравень са жнівом – вянцом хлебаробскага года. Яно і зразумела, бо на гэтым фуражы трымаецца ўся жывёлагадоўчая галіна. А зараз на фермах і комплексах сельгаспрадпрыемства ўтрымліваецца больш за 9 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Таму за кожны корманарыхтоўчы сезон тут традыцыйна назапашваюць травяных кармоў на паўтара года. Каб сабе хапіла, і было што прадаць іншым гаспадаркам.
...Уборка ўраджаю травы першага ўкосу ў СВК “Калгас “Радзіма” пачалася. Корманарыхтоўшчыкі гаспадаркі, як і заўсёды, упэўнена знаходзяцца на лідарскай пазіцыі ў раёне. Тон у працы задаюць той жа Уладзімір Казакоў, Аляксандр КУЗМЯНКОЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ, Аляксандр МІТКЕВІЧ, Мікалай ДАРЭЧКІН і іншыя механізатары перадавога на Магілёўшчыне сельгаспрадпрыемства.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00