, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У мінулую суботу ў Бялынічах прайшоў традыцыйны...
2 июня

У мінулую суботу ў Бялынічах прайшоў традыцыйны Дзень грамадзянскай абароны

У гарадскім парку Ліпавы гай сабраліся 29 каманд грамадзянскай абароны арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак раёна, каб прадэманстраваць сваю падрыхтаванасць да ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і гатоўнасць яе прафесійна і аператыўна ліквідаваць.
Распачалося штогадовае маштабнае мерапрыемства з традыцыйнага агульнага пастраення каманд. Затым супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі свой прафесіяналізм і тэхналагічнасць на тушэнні пажараў драўлянай канструкцыі і легкавога аўтамабіля, выратавання пацярпелага пры дапамозе спецыяльнай 28-метровай вышкі.



Адкрыў спаборніцтвы конкурс урачыстага прахаджэння ўсіх дружын строем і з песняй. Потым каманды падзяліліся, і кожная з груп прыступіла да выканання сваіх спецыялізаваных заданняў. Напрыклад, добраахвотныя пажарныя дружыны змагаліся за права называцца лепшымі на гарадскім стадыёне: яны сапернічалі ў пажарнай эстафеце, у перацягванні каната. У праграме спаборніцтва 24 санітарных дружын былі конкурсы насценных газет і мастацкай самадзейнасці, аказання першай медыцынскай дапамогі параненаму, па эвакуацыі пацярпелых з зоны радыяцыйнага паражэння, адказаў на тэарэтычныя заданні…­
Завяршыўся Дзень грамадзянскай абароны ўрачыстай цырымоніяй ўзнагароджання пераможцаў. Лепшым сярод механізаваных аварыйна-выратавальных звенняў стала дружная каманда БУКП “Жылкамгас”. Перамогу святкавалі санітарныя дружыны ПМК № 241 (першае месца), райвыканкама і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (другое і трэцяе месцы адпаведна). Па суме балаў, набраных у пажарнай эстафеце і перацягванні каната, пераможцам прызнана добраахвотная пажарная дружына СВК “Калгас “Радзіма”, другое месца занялі выратавальнікі БУКП “Жылкамгас”, трэцяе – ПМК № 241.



Лепшай санітарнай дружынніцай стала камандзір сандружыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена САМУСЕВА, а лепшым выратавальнікам – прадстаўнік каманды раёна газазабеспячэння Сяргей АРЛЁНАК.
Пераможцы вучэння па грамадзянскай абароне ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.
Несумненна, правядзенне Дня грамадзянскай абароны садзейнічае павышэнню гатоўнасці органаў кіравання, як і саміх грамадзянскіх фарміраванняў, да кваліфікаванай абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый раёна падчас экстрымальных сітуацый. А гэта ў сённяшні час, з яго пагрозамі і выклікамі, з’яўляецца вельмі актуальнай задачай.


­


Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00