Среда, 24 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
6 июня

Лета пачынаецца з усмешак

Парк адпачынку “Ліпавы гай” райцэнтра напоўніўся празрыстым смехам бялыніцкай дзетвары: 1 чэрвеня там адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Вялікая колькасць малых сабралася на пляцоўцы амфітэатра, дзе для іх быў арганізаваны яркі пачатак любімай пары. Са святам павіншавала дзяцей намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА:­





- Гэты дзень для нас, дарослых, з’яўляецца напамінам пра тое, што кожнае дзяўчо і кожны хлапчук на гэтай планеце павінны расці шчаслівымі, здаровымі і любімымі. Дзеля вас, прыгожыя і ўсмешлівыя, мы жывем і працуем, а таму будзьце добрымі людзьмі, слухайцеся бацькоў і шчыра сябруйце.
Забаўляльную праграму “Свята мыльных бурбалак” падрыхтавалі спецыялісты і наведвальнікі МЦ “Ветразь”. Дзеці пабачылі вясёлы спектакль, паўдзельнічалі ў конкурсах і заразіліся пазітыўным настроем. Прыгожымі спевамі дапоўнілі святочную атмасферу вучні ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў”.





Асаблівую радасць даставілі малым супрацоўнікі РАНС, якія не толькі арганізавалі прымерку спецвопраткі, але і правялі дэманстрацыю магчымасцяў выратавальнай тэхнікі.
-- Не саромейцеся, падыходзьце бліжэй. Сёння кожны з вас можа ўявіць сябе сапраўдным пажарным, -- запрасіў дзяцей актыўней далучацца да свята інспектар ГПіУГ РАНС Эдуард АТРАШКОЎ.
Завяршыў свята дзіцячых усмешак гала-канцэрт пераможцаў шостага адкрытага гонкурсу маладых выканаўцаў “Крынічкі”.










­

Анастасія МАКЕЕВА.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
17 июня
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник—пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
16 июня
17 июня 2026 года с 14.00 до 16.00 заместитель начальника Могилевской таможни Альшевская Виктория Александровна в ходе прямой телефонной...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00