Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На тэрыторыі раёна вядзецца барацьба з баршчэўнікам...
10 июня

На тэрыторыі раёна вядзецца барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага

Не першы год на тэрыторыі раёна вядзецца барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага. Яго экспансія з’яўляецца асабліва сур’ёзнай праблемай для жыхароў аграгарадка Галоўчын, якія на працягу ўсяго летняга сезона даюць адпор гэтаму “зялёнаму агрэсару”.
Старшыня Галоўчынскага сельскага Савета Яўген ВАЛЕВІЧ цвёрда ўпэўнены, што з баршчэўнікам усё ж можна паспяхова змагацца. Аднак рабіць гэта неабходна сістэмна і пастаянна.
Яшчэ нядаўна адзіным метадам знішчэння шкодных раслін быў механічны – скошванне. Але ён вельмі энергазатратны, і пры гэтым малаэфектыўны – баршчэўнік вельмі хутка адрастае. Акрамя таго, скошаныя звычайнай ручной касой расліны, лежачы на зямлі, выспяваюць і высяваюць насенне.
Больш значны эфект дае хімічны метад барацьбы – апрацоўка прэпаратам “Тарнада-540”. Месцы, дзе баршчэўнік выцесніў іншую расліннасць, рабочыя сельвыканкама апрацавалі да 25 мая ў першы раз, днямі завяршылі другую хімапрацоўку.
Каб ацаніць вынікі хімічнай аховы, журналіст раёнкі выехаў разам з Яўгенам Валевічам на ўскраек Галоўчына, на шашу, якая вядзе ў бок Бялынічаў уздоўж грамадзянскіх могілак і машыннага двара. Адразу кінуліся ў вочы жоўтыя плямы засохлай расліннасці паміж лугавой травы.
– Як бачыце, на працягу двух тыдняў пасля хімічнай праполкі большасць экзэмпляраў баршчэўніка загінула, – каментуе абстаноўку Яўген Аляксандравіч. – А тыя, што выжылі, знаходзяцца ў прыгнечаным стане. Месцамі прабіліся маладыя парасткі, якія мы пратравілі гербіцыдамі ў другі раз. Яны таксама пачынаюць жаўцець. У гэтым перавага хімапрацоўкі – на другім яе этапе не трэба апырскваць усю плошчу, дастаткова правесці толькі кропкавую пратраўку. Акрамя таго, заўважыў, што на тых тэрыторыях, дзе праводзілі хімапрацоўку баршчэўніка летась, сёлета яго колькасць паменшылася і знізілася інтэнсіўнасць росту. Расліны выраслі не на ўсёй плошчы, а асобнымі купінамі.
Але на гэтым барацьба з баршчэўнікам не завяршаецца: каб не даць яму магчымасці аднавіць папуляцыю, пасля дзвюх апрацовак гербецыдамі рэшткі расліннасці трэба рэгулярна скошваць да надыходу восені. Такі камбінаваны метад у Галоўчыне выкарыстоўваюць другі год запар, і ён прыносіць свой плён.
Яўген Валевіч адзначае, што некаторыя жыхары аграгарадка з разуменнем ставяцца да існуючай праблемы і скошваюць баршчэўнік не толькі каля сваіх падворкаў, але і на суседніх грамадскіх землях. Такая дапамога сельсавету ў іх жа інтарэсах – шкодная і небяспечная расліна вельмі хутка распаўсюджваецца і з лёгкасцю можа перакінуцца з прылеглай тэрыторыі на асабістыя землеўладанні. А за непрыняцце мер барацьбы з інвазійнымі відамі раслін на сваёй тэрыторыі дзеючым заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф у памеры да дваццаці базавых велічынь.
Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага – работа не аднаго дня. Як вынік, за мінулы год яго папуляцыя ў раёне скарацілася з 24 да 19 га. Сёлета на гэтыя мерапрыемствы выдаткавана 50 млн рублёў, з якіх на 22 млн закуплены неабходныя хімікаты.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Першая дапамога пры апёку баршчэўнікам Сасноўскага

Баршчэўнік Сасноўскага дасягае ў вышыню 2,2-3,1 метра, мае буйныя лісты. Расліна выдзяляе празрысты фотатаксічны сок, які пры патрапленні на скуру чалавека пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання выклікае апёк. Такі апёк можа праявіцца ўжо праз 15 хвілін пасля кантакту з раслінай. Праз суткі скура чырванее, пад ёй збіраецца вялікая колькасць вадкасці, утвараюцца пухіры.
З агульных сімптомаў назіраюцца млявасць, дрыжыкі, галавакружэнне, галаўны боль. Часам павышаецца тэмпература цела.
Самы лепшы спосаб прадухіліць апёкі ад баршчэўніка Сасноўскага – не дакранацца да расліны.
Пры лёгкіх выпадках паражэння ўчасткі скуры трэба абмыць растворам антысептыку і змазаць любой супрацьапёкавай маззю: цынкавай, сінтаміцынавай і інш. Неабходна пазбягаць пападання на месца апёку сонечных прамянёў, нават праз вопратку.
Ускрываць пухіры нельга – калі ў іх трапіць інфекцыя, такія гнайнікі доўга не будуць загойвацца.
У цяжкіх сітуацыях (апёкі больш за 10% цела, вачэй, слізістых ротавай поласці і носа; апёкі ў маленькіх дзяцей; развіццё алергічнай рэакцыі, павышэнне тэмпературы, ваніты) неабходна звярнуцца да ўрача.
­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00