Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Крысціна МАЦЕША: “Мая асноўная мэта – перамога…”
16 июня

Крысціна МАЦЕША: “Мая асноўная мэта – перамога…”

19 чэрвеня ў Мінску ў Палацы спорту адбудзецца фінал Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2016”. Дваццаць шэсць прыгажунь пазмагаюцца за галоўны тытул. Сярод іх ёсць і бялынічанка Крысціна МАЦЕША.
Нягледзячы на сваю занятасць падрыхтоўкай да конкурсу, дзяўчына здолела вылучыць крыху часу ў сваім шчыльным графіку і пагутарыць з карэспандэнтам раёнкі.
Крысціна нарадзілася ў Бялынічах і правяла тут усё сваё дзяцінства. Вучылася ў СШ №1, а затым паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Зараз прыгажуня жыве ў сталіцы і працуе педагогам дашкольнай адукацыі ў адукацыйным цэнтры “Дзіцячая акадэмія”, дзе выкладае англійскую мову.
— Крысціна, раскажыце падрабязней пра тое, як вы патрапілі на конкурс.
— Пра кастынг “Міс Беларусь” даведалася выпадкова ў інтэрнэце. Раней у падобных конкурсах не ўдзельнічала, гэта была мая першая спроба. І так склалася, што ўдалая. Мне ўжо споўнілася 24 гады, і я выдатна разумею, што калі не паспрабую зараз, другога шанца ўжо, магчыма, не будзе. Збіраліся ісці з сяброўкай – разам жа заўсёды весялей. Але так склаліся абставіны, што прыняць удзел ёй не ўдалося. Калі мне патэлефанавалі з АНТ, была вельмі шчаслівая. Так прыемна было апынуцца ў ліку самых прыгожых дзяўчат краіны.
— Якія ўражанні, эмоцыі ад удзелу? Ці цяжка? Усё ж такі напружаны графік, рэпетыцыі …
— Падрыхтоўка да фіналу конкурсу пачалася 18 красавіка, і з гэтага дня расслабляцца нам ужо ніхто не даваў. Кожны дзень былі нейкія здымкі, рэпетыцыі дэфіле і харэаграфіі. І ўсё пад пільным наглядам відэакамер. Яшчэ з дзяцінства мяне захапіла сфера прыгажосці, моды і стылю, таму да ўсіх складанасцяў і да насычанага графіка стаўлюся з цікавасцю і захапленнем. Мне падрыхтоўка даецца лёгка. Стараюся атрымліваць толькі пазітыўныя эмоцыі і кожны дзень чэрпаць для сябе новыя веды.
— Раскажыце крыху пра свае захапленні. Чым займаецеся ў вольны час?
— Заўсёды захаплялася маляваннем, музыкай, скончыла музычную школу па класе гітары. Люблю займацца ёгай, спортам. Плаванне, катанне на лыжах, каньках, бег, язда на веласіпедзе – мне ўсё да спадобы. У вольны час аддаю перавагу актыўнаму адпачынку і адпачынку на прыродзе. Мне падабаецца наведваць новыя месцы. Не так даўно пачала падарожнічаць. За 3 гады паспела пабываць у 9 краінах. Таксама захапляюся вывучэннем замежных моў: кітайскай, нямецкай. Гэта дапамагае зрабіць падарожжа і зносіны яшчэ больш камфортнымі.

Аднак галоўнае маё хобі – гэта мадэляванне і пашыў адзення. Шыццём захапляюся з дзяцінства, і з 15 гадоў на самыя галоўныя падзеі ў сваім жыцці – дні нараджэння, выпускны, Новы год, розныя ўрачыстасці, і ў тым ліку на конкурс «Міс Беларусь» – традыцыйна апранаю вопратку, пашытую сваімі рукамі. Яна не толькі падкрэслівае маю індывідуальнасць, але і надае мне ўпэўненасці.
— Калі пераможаце, ці моцна зменіцца ваша жыццё? Ці гатовы прадстаўляць краіну на сусветным узроўні?
— Мяркую, як і для любой з канкурсантак, мая асноўная мэта – гэта перамога. Аднак, хачу сказаць, што нават удзел у такім конкурсе дае многае. Калі б я стала ўладальніцай тытула “Міс Беларусь”, маё жыццё, безумоўна, змянілася б. Спадзяюся, што толькі ў лепшы бок. А наколькі моцна – пакажа час. Не будзем загадваць.
Пераможца конкурсу будзе ўдастоена магчымасці прадстаўляць нашу краіну на сусветным узроўні, і, вядома ж, да гэтага я гатова. Конкурс сусветнага, як і нацыянальнага, маштабу – гэта вялікі гонар і адказнасць. Калі мне надарыцца такі шанец, прыкладу максімум намаганняў, каб адпавядаць ідэалам прыгажосці сапраўднай беларускай дзяўчыны і годна прадставіць нашу краіну.

Гутарыла Аксана ПЛЕСКАНЁВА.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00