Суббота, 4 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Днямi сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі...
20 июня

Днямi сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі сістэмы аховы здароўя

Людзі, якія кожны дзень бяруць на сябе адказнасць за самае каштоўнае – здароўе, а нярэдка і жыццё чалавека.
Сёння на медыцынскай ніве Бялыніччыны шчыруе звыш 450 чалавек, у тым ліку 49 – урачоў, 201 – сярэдняга медперсаналу, а таксама малодшы персанал і тэхработнікі.
36 гадоў спаўняецца сёлета з той пары, калі загадчыца Запольскай урачэбнай амбулаторыі Паліна Мікалаеўна РАЎКОВА апранула белы халат. Родам з Брэстчыны, яна з 1980 года працуе на карысць здароўя жыхароў нашага раёна.
— Разам з мужам Уладзімірам Васільевічам, які нарадзіўся і вырас у Эсьмонах, вучыліся ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце, — расказвае Паліна Мікалаеўна. — Падчас вучобы ажаніліся. Пасля заканчэння ўстановы ён прыехаў працаваць на малую радзіму, праз год і я размеркавалася на месца яго працы. Так вось поплеч, ён – загадчыкам, я – тэрапеўтам, адпрацавалі 31 год. Спачатку ў Падзевіцкай бальніцы, затым 22 – у Запольскай амбулаторыі. 5 гадоў таму яго накіравалі загадваць Цяхцінскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі, я стала загадчыкам медустановы ў Заполлі.
Калі параўноваць цяперашнюю працу ўрача на вёсцы, можна ўпэўнена сказаць, што з паляпшэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, з’яўленнем дабротаў жыцця, аб якіх раней і марыць было немагчыма, яна стала значна прасцей. Напрыклад, вялікай праблемай, калі я толькі пачала працаваць, было бездарожжа. Памятаю, як 25-гадовай дзяўчынай познім вечарам давялося тэрмінова ехаць у Замачулле да анкалагічнага хворага, каб зрабіць яму абязбольваючы ўкол. Не на аўтамабілі, які проста не змог бы прабрацца па неачышчанай ад снегу дарозе, – а на лыжах. Але гэтыя цяжкасці служылі своеасаблівым натхненнем на добрую працу.
Незаменнай апорай Паліны Мікалаеўны з’яўляюцца памочнік урача Алена СМАЛЯК, медсястра дзённага стацыянара Алена ЯКАЎЧЭНКА, акушэрка Ірына СТАНКЕВІЧ і патранажная медсястра Таццяна МІНЧУК. Чысціню і парадак у амбулаторыі падтрымліваюць Ала КАНАПЛЁВА і Галіна ШУНЦІКАВА. Нельга не прыгадаць і вадзіцеля Аляксандра ЮРКЕВІЧА, які ў найкарацейшыя тэрміны дастаўляе медработнікаў да неабходнага месца.
Сёння дружны і працавіты калектыў амбулаторыі абслугоўвае 1200 чалавек у 29 населеных пунктах Запольскага сельсавета.

 

Штодзённая праца сельскіх медыкаў накіравана на павышэнне якасці медыцынскай дапамогі насельніцтву на ўсіх узроўнях, прафілактыку, ранняе выяўленне захворванняў і інш.
Вольга НАБОКАВА.

СТАРОНКА ГІСТОРЫІ


Запольская ўрачэбная амбулаторыя функцыянуе з 1989 года. Установа стала пераемніцай Падзевіцкай участковай бальніцы, што пачала медыцынскае абслугоўванне насельніцтва Запольскага краю яшчэ ў 1929 годзе. Першым урачом тут быў Сцяпан Усцінавіч СЕМУКОЎ. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён арганізаваў меддапамогу параненым партызанам і байцам Чырвонай Арміі. У 1942 годзе і сам далучыўся да партызанскага руху. Мясцовыя старажылы і цяпер памятаюць аб гэтым адважным урачы і воіне, які летам 1942 года загінуў у баі з фашысцкімі захопнікамі каля в. Вугольшчына. Пахаваны ў в. Княжыцы Магілёўскага раёна ў брацкай магіле.
У 1943 годзе акупанты поўнасцю знішчылі Падзевіцкую бальніцу. А ў пасляваенныя гады быў узведзены новы будынак установы, дзе калектыў працягваў добрыя традыцыі першых медыцынскіх работнікаў.
­
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00