Четверг, 30 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Уладзімір РАМАНЕНКА, дэлегат пятага Усебеларускага...
20 июня

Уладзімір РАМАНЕНКА, дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу: “Будаўніцтва як лакаматыў эканомікі”

– Усебеларускі народны сход – гэта агульнанацыянальны форум, на якім, як і раней, будуць адкрыта абмяркоўвацца пытанні, што востра стаяць на парадку дня і патрабуюць вырашэння, планы на будучыню, прыярытэты ўнутранай і знешняй палітыкі. Грунтоўная размова і рашэнні, якія будуць прынятыя на сходзе, паспрыяюць развіццю ўсіх галін народнай гаспадаркі і дадуць станоўчы зарад для паспяховай работы ў наступнай пяцігодцы.
Акрамя таго, народны сход падвядзе вынік развіцця нашай дзяржавы за пяцігоддзе. І трэба адзначыць, што краіна і грамадства пастаянна і паступальна рухаюцца наперад. Павышаецца якасць жыцця людзей, добраўпарадкоўваюцца гарады і сельскія населеныя пункты. Беларусь па-сапраўднаму ператварылася ў еўрапейскую краіну.
Мне ўпершыню выпаў гонар удзельнічаць ва Усебеларускім народным сходзе. Быць у ліку дэлегатаў такога высокага форуму, сапраўды, вельмі адказна для мяне як грамадзяніна і як кіраўніка. Для кожнага калектыву важна суаднесці канцэпцыю развіцця свайго прадпрыемства з той, якая будзе вызначана на сходзе, падвесці вынікі таго, што зроблена за пяцігодку.
ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” застаецца лідзіруючай арганізацыяй у будаўнічай галіне Магілёўскай вобласці, паспяхова выконвае пастаўленыя перад ёй задачы. Прадпрыемства мае дастатковыя вытворчыя магутнасці для выканання будаўніча-мантажных работ рознага прызначэння.
Для павышэння якасці будаўнічых работ і для абнаўлення сродкаў вытворчасці прадпрыемства за апошнія пяць гадоў інвестыцыі ў асноўны капітал перавысілі 17,1 млрд рублёў. Аб’ём будаўніча-мантажных работ, выкананых уласнымі сіламі, за пяць гадоў склаў 419,5 млрд рублёў, за 2015 год – 104,1 млрд руб., або 162,3% да ўзроўню 2011 года. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг за пяцігодку дасягнула 536 млрд рублёў, з якіх за апошні год – 135,6 млрд.
Упэўнены, што на пятым Усебеларускім народным сходзе перш за ўсё размова пойдзе аб рашэнні эканамічных задач, якія стаяць перад нашай краінай. Будуць абмеркаваны актуальныя пытанні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады, пастаўлены задачы па яе выкананні. А будаўніцтва, як вядома, гэта лакаматыў, які цягне за сабой усю эканоміку.
Разам з тым, для таго, каб сёння дабівацца вынікаў у будаўнічай галіне, неабходна быць актыўным у пошуку новых заказчыкаў і будаўнічых пляцовак, пашыраць геаграфію супрацоўніцтва, павялічваць аб’ёмы заказаў і забяспечваць поўную загрузку вытворчых магутнасцяў прадпрыемства. ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” прымае ўсе
неабходныя меры па зніжэнні сабекошту вырабленай прадукцыі, каб паспяхова канкурыраваць на рынку будаўнічых паслуг.

Поделиться:

Афиша и объявления

23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00