Четверг, 30 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Чацвёрты год запар падчас летніх канікулаў...
23 июня

Чацвёрты год запар падчас летніх канікулаў звыш 120 дзяцей праходзяць аздараўленне ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Перамога”

­­­Летнія канікулы – гэта і выдатная магчымасць зарадзіцца новай энергіяй і добрым настроем, і прадаўжэнне асваення свету, і, зрэшты, найбагацейшы час для выхавання і самавыхавання. Змяніць аднатонны рытм вучэбнай дзейнасці, найбольш поўна раскрыць свае творчыя і спартыўныя здольнасці, знайсці новых сяброў і проста карысна правесці вольны час рабяты могуць у дзіцячых лагерах, якія працуюць у нашым раёне.
Чацвёрты год запар падчас летніх канікулаў звыш 120 дзяцей праходзяць аздараўленне ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Перамога”, што функцыянуе на базе Старасельскага ВПК ДС ПШ.
Дзень, калі карэспандэнт раёнкі наведала лагер, быў вельмі непагодлівы, і рабяты вымушаны былі знаходзіцца ў будынку школы. Але, як кажуць, нават у чатырох сценах яны не сумавалі. Тлумачыцца гэта проста: з шырокай разнастайнасці спартыўных ці творчых заняткаў, якія прапануюцца для выхаванцаў “Перамогі”, кожны знойдзе сабе захапленне.
— У аснову праграмы працы нашага лагера закладзены развіццё асобы дзіця, умацаванне яго псіхалагічнага і эмацыянальнага здароўя, — кажа старшы выхавацель лагера Наталля ВУС. – Кожны дзень з раніцы да вечара насычаны цікавымі заняткамі і мерапрыемствамі на любы густ. У рабят проста не застаецца часу сумаваць! На працягу дня яны самі выбіраюць сабе, чым будуць займацца, і маюць магчымасць змяняць адзін від дзейнасці на іншы. Аматары актыўнага адпачынку гуляюць у валейбол, футбол, баскетбол ці настольны тэніс. Тыя, хто аддае перавагу больш спакойнаму адпачынку, спаборнічаюць паміж сабой у турнірах па шахматах, шашках або проста бавяць час у бібліятэцы.



Асаблівую захопленасць ва ўсіх, без выключэння, рабят выклікаюць традыцыйныя конкурс “Міс чэрвень”, пазнавальна-гульнёвая прагра­ма “Каханне з першага погляду”, свята “Будзем сябраваць” і шмат іншых.
Паколькі паблізу няма вадаёма, дзе рабятам так хочацца паплёскацца ў спякотнае надвор’е, арганізоўваем паездкі у басейн, што ў ФАКу “Друць”.
Прыемна адзначыць, што кожны год матэрыяльна-тэхнічная база лагера падмацоўваецца, дзякуючы дапамозе раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Вось і сёлета рабятам падарылі футбольныя, баскетбольныя і валейбольныя мячы, скакалкі, набор для бадмінтона, гімнастычныя абручы…
Значную ўвагу таксама надаём арганізацыі бяспечнай занятасці і выхаваўча-прафілактычнай рабоце з падлеткамі, — дадае Наталля Барысаўна. – Са 122 дзяцей, якія сёлета пройдуць аздараўленне ў нашым лагеры, 10 з’яўляюцца падуліковымі.
Усяго на працягу летніх канікулаў у раёне арганізавана работа 14 аздараўленчых лагераў, у якіх пройдуць аздараўленне 655 дзяцей і падлеткаў.


­

­Вольга НАБОКАВА. ­­
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться:

Афиша и объявления

23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00