23 июня
Міласэрнасць, адказнасць, прафесіяналізм

Шмат разоў гучалі гэтыя словы, калі гутарка ішла аб якасцях работнікаў сістэмы аховы здароўя Прыдруцкага краю падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню медыцынскіх работнікаў.
Напачатку свята з віншавальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. За шматгадовую добрасумленную працу, удасканаленне лячэбна-дыягнастычнага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам грашовыя прэміі раённага выканаўчага камітэта ён уручыў урачу-хірургу хірургічнага аддзялення Аляксею АСТАФ’ЕВУ і фельчару-лабаранту клініка-дыягнастычнай лабараторыі Алене ПАЛОННІКАВАЙ.
— З года ў год мы праводзім працу па забеспячэнні медустаноў раёна кадрамі, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, — распачаў свой невялікі даклад аб рабоце калектыву ЦРБ галоўны ўрач яе Павел МАНЬКО. — Ужо сёлета закуплены рэнтгеналагічны комплекс на тры працоўныя месцы, што дазволіць значна палепшыць узровень лячэння і дыягностыку захворванняў нашых пацыентаў. Працягваем і рамонт паліклінікі, у тым ліку за кошт сродкаў, сабраных на раённым суботніку. У жніўні медустановы раёна поўнасцю ўкамплектуюцца кадрамі: калектывы папоўняць 11 урачоў і 10 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Прыемна адзначыць, што сярод іх ёсць і жыхары Бялыніччыны. Будзем і далей працягваць прафарыентацыйную работу менавіта сярод вучняў нашага раёна.
Ганаровую грамату ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і галіновага абкама прафсаюза Павел Аляксандравіч уручыў загадчыцы Запольскай урачэбнай амбулаторыі Паліне РАЎКОВАЙ. Грашовую прэмію ўпраўлення атрымала медыцынская сястра паліклінікі Тамара ШУПІКАВА.
Шчырыя словы пажаданняў і падзякі на адрас усіх медыкаў выказала і галоўны ўрач райЦГіЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ. Грамату абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі яна ўручыла памочніку ўрача-эпідэміёлага Алене ПАЛУДА.
Слова ад маладых спецыялістаў трымаў загадчык Машчаніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Аляксандр КЛЕШЧАНОК. У сваёй прамове ён асабліва вылучыў ролю старэйшых калег-настаўнікаў у прафесійным станаўленні маладых урачоў. Дарэчы, за перамогу ў абласным конкурсе “Лепшы настаўнік” грашовую прэмію атрымала загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі райбальніцы Святлана КАЗАКЕВІЧ.
Па заслугах у гэты дзень былі адзначаны ганаровыя донары Беларусі, медыкі, якія асвоілі новыя метады лячэння і дыягностыкі, тыя, хто сёлета выходзіць на заслужаны адпачынак, ветэраны медыцынскай справы, самыя таленавітыя работнікі медыцынскай галіны.
Сапраўды душэўным свята дапамаглі зрабіць салісты і калектывы ўстаноў культуры раёна Наталля НАБОКАВА, Таццяна ДАЎГАЛЁВА, Пётр КУДРАВЕЦ, Улад КАРАЛЁНАК і інш.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: