Вторник, 7 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Ідзе касьба аднагадовых кармавых культур
11 июля

Ідзе касьба аднагадовых кармавых культур

СВК “Калгас “Радзіма” сёлета першым у раёне завяршыў нарыхтоўку шматгадовых траў першага ўкосу. Зараз поўным ходам ідзе касьба аднагадовых кармавых культур.
Дзе можна знайсці руплівага селяніна летняй парой? Канечне, у полі! Рэдакцыйнай “Ладзе” прыйшлося добра паблукаць па палях гаспадаркі, каб знайсці герояў “зялёнага” жніва. У канторы СВК “Калгас “Радзіма” карэспандэнтам раёнкі далі арыенціроўку, што брыгада корманарыхтоўшчыкаў працуе непадалёку ад Навасёлак. Аднак вёска сустрэла нас цішынёй, толькі на малочнатаварным комплексе кіпела работа. Магутныя трактар К-700 і пагрузчык “Амкадор” пад кіраўніцтвам Віктара ШАЦА і Сяргея ІВАНОВА трамбавалі зялёную масу.
— Шукайце касцоў за Лічынкай! — адказала начальнік МТК “Навасёлкі” Ніна КАСЯНКОВА, якая вяла ўлік рэйсаў трактараў. — З раніцы яны ўбіралі зернебабовыя культуры непадалёку ад нашай вёскі, а зараз перадыслацыраваліся на нарыхтоўку траў другога ўкосу.
Вось гэта працоўны рытм! Калі ўлічыць, што першыя прычэпы са здробненай зялёнай масай прыбываюць на трамбоўку ўжо а 7-ай гадзіне раніцы, то не дзіўна, што за дзень кормаўборачныя камбайны могуць убіраць травы на 50 і больш гектарах палеткаў. Пакуль машына адлічвала кіламетры ў патрэбным накірунку, за вокнамі разгортваўся прыгожы летні пейзаж. Паабапал дарогі наліваецца ў цяжкі колас, даспявае збажына, вакол палёў абкошана пустазелле. Паўсюль відаць дбайная гаспадарская рука.
Нарэшце на гарызонце паказаўся кормаўборачны камбайн, да якога па чарзе пад’язджалі трактары, загружаліся і ад’язджалі. Сістэмная, зладжаная праца не перапынялася ні на хвіліну.
— На прэс-падборшчыку “Ягуар”-890 ужо шмат сезонаў запар працуе Мікалай ДАРЭЧКІН, — інфармуе галоўны аграном СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛЕЙБУЦІН. — З пачатку нарыхтоўкі травяных кармоў на свой рахунак працавіты механізатар запісаў больш за 12 тысяч тон зялёнай масы. Ігар ШЧОЛУХАЎ на агрэгаце “Атлес”-946 з касілкай “Крона” скасіў 1166 гектараў травы.
На адвозцы сянажнай масы задзейнічаны Фёдар ЗАЙЦАЎ, Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ, Сяргей ГАЎРЫЛЕНКА, Міхаіл КУЛЯШОЎ, Міхаіл ФУРСАЎ, Дзяніс МАШКОЎ, Уладзімір КАЗАКОЎ, Аляксандр СУШКОЎ… Адметна, што большасць механізатараў — моладзь да 35 гадоў.
У сярэднім, за дзень кожны трактарыст перавозіць больш як па 100 тон здробненай травы. З пачатку сенакосу Сяргей Гаўрыленка на трактары МТЗ-3022 перавёз 3260 тон яе, Міхаіл Куляшоў — 1660 тон на МТЗ-1221, а Юрый САРОКІН — 1425 тон.— Усяго ў СВК “Калгас “Радзіма” шматгадовыя травы займаюць плошчу больш як 900 гектараў, аднагадовыя — 648, — адзначае галоўны аграном гаспадаркі. — Зараз ідзе ўборка аднагадовых кармавых культур, а на некаторых палетках распачынаецца другі ўкос. Там, дзе першымі ўбраны аднагадовыя травы, мы вядзём падсеў проса. Да канца жніўня яно набярэ неабходны аб’ём зялёнай масы і яго таксама будзем закладваць у сянаж.
Тэхналагічнасць, аператыўнасць і зладжанасць — вось галоўныя складнікі паспяховасці вішоўскіх рупліўцаў. Беражлівыя адносіны да вырашчанага: чыстыя, да травінкі скошаныя, палі, максімальнае выкарыстанне пасяўных плошчаў, з якіх у сельгаспрадпрыемстве здымаюць па два ўраджаі, — прызнаюся, вельмі ўражваюць. Дзякуючы такой адметнай гаспадарлівасці жывёлагадоўчая галіна СВК “Калгас “Радзіма” забяспечана самымі высакаякаснымі кармамі.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00