, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Дэвіз: “Рухацца толькі наперад”
12 июля

Дэвіз: “Рухацца толькі наперад”

Удзельніца нацыянальнага конкурсу “Міс Беларусь-2016”, ураджэнка Бялынічаў Крысціна МАЦЕША стала ўладальніцай тытула “Міс Арыфлэйм”. Нагадаем, што фінал спаборніцтва паміж беларускімі прыгажунямі прайшоў ў Палацы спорту ў Мінску.
Разам з Крысцінай на подыум выходзілі яшчэ 25 дзяўчын з розных куткоў Беларусі. У інтэрв’ю карэспандэнту “Зары над Друццю” бялынічанка падзялілася ўражаннямі ад фінальнага этапа конкурсу і планамі на жыццё. Нам было цікава, як складваліся ўзаемаадносіны ў калектыве, у чым былі цяжкасці. Крысціна адказвала незадумваючыся і ўпэўнена:
– На дзіва, усё было вельмі добра. Адносіны паміж дзяўчатамі склаліся сяброўскія. Дапамагалі, падтрымлівалі. Нават арганізатары, харэографы адзначалі гэта і параўноўвалі з мінулымі конкурсамі “Міс Беларусь”, дзе ўзнікалі канфліктныя сітуацыі.
Крысціна – чалавек вельмі пазітыўны, імкнецца знайсці ва ўсім станоўчыя бакі, і конкурс “Міс Беларусь-2016” не стаў выключэннем. Па яе словах, гэта шанс, які падарыла ёй жыццё. З дзяцінства захаплялася праглядам конкурсаў прыгажосці па тэлебачанні і зараз рабіла ўжо ўсвядомлены выбар на карысць удзелу ў конкурсе. Не было ніякіх перашкод. Крысціне падабаецца ўсё новае, чаго яна яшчэ не ведала і не адчувала. Яе дэвіз па жыцці: “Рухацца толькі наперад. Лепш паспрабаваць, чым не, каб потым не абвінавачваць сябе ў тым, што не зрабіў”.
На пытанне, якім быў фінал “Міс Беларусь-2016”, Крысціна адказала:
– Хвалявання не было. Хутчэй за ўсё, жаданне паказаць тое, чаму навучыўся за час падрыхтоўкі да самага адказнага этапа конкурсу, выйсці на сцэну, усміхнуцца гледачам і ўбачыць вочы родных і блізкіх людзей, якія прыйшлі падтрымаць.
Дарэчы, непасрэдна на конкурсе прысутнічалі бацькі Крысціны, стрыечныя браты і сёстры, сябры. Іх падтрымка была вельмі важнай, нават тыя водгукі і каментарыі, якія пакідалі малазнаёмыя людзі ў сацыяльных сетках для бялыніцкай прыгажуні, таксама натхнялі яе на добры вынік.
Якім было пачуццё, калі прагучала імя і прозвішча Крысціны Мацеша са сцэны Палаца спорту ў намінацыі “Міс Арыфлэйм”? Дзяўчына адказала з лагоднай усмешкай:
– На той момант ужо была агучана дзясятка лепшых прыгажунь і я, як кажуць, расслабілася і спакойна працягвала ўдзел у конкурсе. Эмоцыі і пачуцці перапаўнялі. Я ганаруся тым, што здолела атрымаць гэты тытул. Што тычыцца далейшых планаў, Крысціна Мацеша не спяшаецца раскрываць усе карты. Толькі адзначыла, што абавязкова прыме ўдзел у кастынгу тэлевядучых, які прапаноўвае тэлеканал АНТ. Ужо зараз на адрас бялынічанкі паступаюць тэлефонныя званкі з прапановамі, таму праца над сабой і для сябе будзе працягвацца.
Той момант, што ў фінале 10-га нацыянальнага конкурсу “Міс Беларусь-2016” і на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання беларускіх прыгажунь прысутнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выклікаў у Крысціны шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў, а таксама гонар за магчымасць стаяць на адной сцэне з кіраўніком краіны.
Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота з інтэрнэта.

Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00