Четверг, 3 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Днямі супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы...
13 июля

Днямі супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў адзначылі 50-гадовы юбілей з дня яе ўтварэння

У АДС райаддзела міліцыі сёння нясуць службу 11 чалавек. Па сутнасці, яны з’яўляюцца першым звяном на лініі сувязі грамадзян з міліцыяй. Аб’ём іх працы даволі ўнушальны. За першае паўгоддзе на нумар 102 РАУС паступілі 1362 паведамленні і заявы жыхароў раёна аб правапарушэннях і злачынствах. Для разбору паводзінаў былі дастаўлены 490 парушальнікаў закону. У сярэднем, за суткі дзяжурны прымае каля 50 званкоў. Кожны пяты з іх рэгіструецца як зварот, па якім неабходна аператыўна адрэагаваць – накіроўваць следча-аператыўную групу альбо нарад.
Дзеля таго, каб нашы супрацоўнікі паспяхова выконвалі свае абавязкі і не дапускалі памылак у працы, з імі рэгулярна праводзяцца заняткі па службовай, ідэалагічнай і тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы.
Добрых слоў за добрасумленную працу сёння заслугоўваюць усе супрацоўнікі АДС. Асабліва хочацца адзначыць высокі прафесійны ўзровень старшага аператыўнага дзяжурнага Аляксандра ЮШКЕВІЧА, памочнікаў дзяжурнага Васіля КАПШУКОВА і Сяргея ДУДКІНА.
Міхаіл НЯМЫЦЬКА,
часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00