Вторник, 7 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых...
19 июля

У Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла ў аграгарадку Вішоў прайшло традыцыйнае свята

У аўторак, у Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла, у аграгарадку Вішоў прайшло традыцыйнае свята, якое ўключала ў сябе вадасвяцкі малебен і святочнае богаслужэнне ў Петрапаўлаўскай царкве, культурна-масавае мерапрыемства з ушанаваннем ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма” і тых гаспадарак, што былі далучаныя да гэтага сельгаспрадпрыемства.
Задоўга да пачатку ўрачыстасці плошча каля вішоўскага амфітэатра пачала запаўняцца людзьмі. Сюды накіроўваліся жыхары аграгарадка Вішоў і навакольных населеных пунктаў, госці з Бялынічаў і Магілёва. Каля амфітэатра працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячая гульнёвая пляцоўка, была арганізавана выстава работ выхаванцаў раённай дзіцячай школы мастацтваў і вучняў Вішоўскай СШ. Гаспадыні Навасёлкаўскага і Ермалавіцкага падворкаў заклікалі гасцей пачаставацца духмяным хатнім квасам, пірагамі, дранікамі, яечняй, салам ды гуркамі, экзатычнымі бульбянымі канапэ і іншымі смачнымі стравамі. А на Вішоўскім падворку таксама функцыянавала выстава, якая наглядна дэманстравала, на чым грунтуюцца сучасныя эканамічныя дасягненні СВК “Калгас “Радзіма” і дабрабыт яго працаўнікоў. З гліняных гарлачоў лілося ўяўнае малако, у плыні якога знаходзілася розная малочная прадукцыя, а побач – інфармацыя да ведама гасцей: дойны статак гаспадаркі налічвае 2 тысячы галоў, штодзённы надой складае 42 тоны, а выручка ад рэалізацыі малака – 19400 рублёў (194 млн). Статак буйной рагатай жывёлы налічвае 7500 галоў, месячная выручка ад рэалізацыі мяса – 150 тысяч рублёў (1,5 млрд). Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў гаспадаркі дасягае амаль 10 тыс. гектар, з якіх 7258 га займае ворыва. Штогадовы валавы збор зерневых культур складае 16 тыс. тон.



Сёлетняе выступленне юных выхаванак абласнога Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і заіскрылася новымі колерамі. Лёгка і эфектна пераадольвалі бар’еры вышынёй ад 80 см наезніцы аддзялення канкура. Іх сяброўкі, апранутыя ў элегантныя белыя і чырвоныя сукенкі, грацыёзна кружыліся на імправі­заванай арэне. Прысутныя ўбачылі невялікае цыркавое прадстаўленне з удзелам каня, а самыя маленькія госці свята з задавальненнем каталіся на адкрытых карэтах і вярхом на поні па мянушцы Бармалей.
Затым у летнім амфітэатры распачалася насычаная канцэртная праграма, музычныя нумары якой чаргаваліся з выступленнямі афіцыйных асоб, ушанаваннем работнікаў і ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма”.
Віншавальную эстафету адкрыў старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Ён выказаў шчырыя словы падзякі ветэранам за іх адказную і добрасумленную працу. Усе дасягненні гаспадаркі, яе няспыннае развіццё ў вялікай ступені з’яўляюцца заслугай тых людзей, якія стаялі ля вытокаў яе стварэння, аддалі ёй значную частку свайго жыцця і здароўя. А для сённяшніх работнікаў гэта свята – зарад бадзёрасці перад надыходзячай уборачнай кампаніяй.



На працягу святочнага мерапрыемства самыя цёплыя і шчырыя словы гучалі на адрас Алы ЯКАЎЛЕВАЙ, Уладзіміра ЗАЙЦАВА, Ганны ВАРАПАЕВАЙ, Васіля ВАРФАЛАМЕЕВА, Надзеі КУРАНЦОВАЙ і іншых ветэранаў працы.
Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстасці прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК і дырэктар прадстаўніцтва філіяла РУП “Белдзяржстрах” па Бялыніцкім раёне Міхаіл ЦАЛАВАЛЬНІКАЎ. Лейтматывам іх віншавальных выступленняў была тэма ўнікальнасці вішоўскіх людзей і зямлі. У СВК “Калгас “Радзіма” нязменна захоўваецца вернасць традыцыям. Клопат аб ветэранах і падтрымка моладзі ўзведзены ў ранг аднаго з найважнейшых прыярытэтаў. Менавіта такое ўмацаванне сувязі паміж працоўнымі пакаленнямі з’яўляецца адным са складнікаў сённяшніх высокіх дасягненняў гаспадаркі.
Міхаіл Цалавальнікаў уручыў страхавыя полісы па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і захворванняў механізатарам Сяргею КАЗАКОВУ і Міхаілу КУЛЯШОВУ.
Вядучыя мерапрыемства нагадалі гледачам і пра юбілейную дату – сёлета спаўняецца 40 гадоў увядзення ў эксплуатацыю жывёлагадоўчага комплексу “Усход” СВК “Калгас “Радзіма”. На сцэну для ўшанавання ўзняліся ранейшыя і сённяшнія працаўнікі комплексу разам са сваім кіраўніком Валянцінай ЛАПАЦЕНТАВАЙ. Яны ўспомнілі пра мінулае, падзяліліся ўражаннем ад цяперашняй працы на комплексе “Усход” і задзьмулі свечы на святочным торце.



Пераможцам традыцыйнага спаборніцтва касцоў стаў Аляксандр КАРПЯНКОЎ з вёскі Ермалавічы, які атрымаў каштоўны прыз – мотакасу. Другое месца заняў Фёдар ДАНІЛАЎ з Навасёлак, трэцяе – прадстаўнік жывёлагадоўчага комплексу “Усход” Аляксандр БРЫЛЁЎ.
Надвор’е ў гэты дзень спрыяла добраму настрою ўдзельнікаў свята, які стваралі сваімі выступленнямі на сцэне пад несціханыя апладысменты калектывы мастацкай самадзейнасці раёна. А заключным музычным акордам урачыстасці стаў канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.


­

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00