, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе РАНС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны...
28 июля

На базе РАНС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажарнай службы Рэспублікі Беларусь

Прафесія выратавальніка-пажарнага з’яўляецца адной з самых складаных і запатрабаваных. Гэтыя людзі заўсёды першыя там, дзе неабходна, дзе ўзнікла надзвычайная сітуацыя. Сёлета святкуецца 163-годдзе пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.
На базе РАНС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстасць былі запрошаны цяперашнія работнікі-вогняборцы, а таксама ветэраны службы.
Канцэрт пачаўся з прывітальнага слова начальніка РАНС Віталя ВОРАНАВА, які адзначыў, што ў сучасным разуменні прафесія выратавальніка — гэта не толькі выезд на пажары, а таксама комплексная, напружаная праца.



— Выратавальнік-пажарны – гэта, па-сутнасці, лад жыцця. На сённяшні дзень нашы абавязкі намнога больш шырокія: пастаянныя выезды на розныя дарожна-тр­анспартныя здарэнні, аварыі, барацьба з наступствамі разгулаў стыхій. У 2015 годзе мы дасягнулі найлепшых вынікаў па недапушчэнні пажараў і гібелі ад іх людзей за ўвесь час існавання нашага аддзела. Гэтыя поспехі звязаны, безумоўна, і з тым, што ўвесь час праводзім прафілактычную работу. І калі мы ўзялі такую планку — нам цяпер яе і ўтрымліваць.
Вынікі нашай працы шмат у чым залежаць ад сувязі з органамі ўлады і працоўнымі калектывамі. Да прыкладу, нам даваліся суткі на ліквідацыю наступстваў апошняга ўрагану. Мы справіліся дзесьці за восем гадзін. І ўсё гэта толькі дзякуючы зладжанай працы.
На падставе загада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Воранаў уручыў ганаровыя граматы за значны ўклад у ліквідацыю і папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне сваіх абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў першым паўгоддзі бягучага года начальніку варты ПАВЧ №1 капітану Уладзіміру СОБАЛЮ і начальніку ПАВП №15 прапаршчыку Дзмітрыю ШАЎЧОНКУ, а таксама граматы інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі капітану Ільі ЦІКУНОВУ і вадзіцелю ПАВЧ №1 старшаму сяржанту Віталю ГУЗАВУ. Грашовай прэміяй былі адзначаны камандзір аддзялення ПАВП №13 прапаршчык Аляксандр КАЗЛОЎ, камандзір аддзялення ПАВП №15 прапаршчык Кірыл КАСЦОЎ, дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення прапаршчык Дзмітрый МАКАРАНКА, вадзіцель ПАВП №15 старшына Аляксандр МІНКЕВІЧ, камандзір аддзялення ПАВЧ №1 старшына Яўген ШУТОЎ.



Са словамі шчырай падзякі за службу і віншаваннямі да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ. Ён адзначыў, што праца выратавальніка-пажарнага з’яўляецца прадметам павагі і ўдзячнасці. І прыкладам гэтаму могуць служыць апошнія ўраганы, якія прайшлі ў раёне. Пацярпела больш за 70 населеных пунктаў. Але супрацоўнікі РАНС аказалі ўсю неабходную дапамогу насельніцтву.
Згодна рашэння райвыканкама, падзячнымі лістамі ўзнагароджаны вадзіцелі ПАВЧ №1 і ПАВП №11 прапаршчык Аляксандр ШЧУРАКОЎ і старшына Міхаіл РАДОЎСКІ.
Асобную падзяку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі людзі, якія застаюцца адданымі свайму прафесійнаму абавязку на працягу многіх гадоў, а таксама маладое пакаленне выратавальнікаў: начальнік ПАВП №14 старшы прапаршчык Дзмітрый БАРАНАЎ, камандзір аддзялення ПАВП №13 прапаршчык Леанід МАРКЕЛАЎ, вадзіцель ПАВП №13 малодшы сяржант Юрый КАРНЕЕЎ, пажарны ПАВП №15 малодшы сяржант Юрый ЧЫЖЫКАЎ.
Напярэдадні прафесійнага свята ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС адбылася калегія з удзелам міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзіміра ВАШЧАНКІ. Былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе бягучага года. Не абыйшлося і без узнагарод. Вадзіцелю ПАВП №11старшыну Сяргею МАРДАЧОВУ за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў, узорнае выкананне сваіх абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці прысвоена чарговае спецыяльнае званне — прапаршчык унутранай службы. Вадзіцелю ПАВЧ №1прапаршчыку Уладзіміру ЗАРУБСКАМУ ўручаны нагрудны знак МНС “Выдатнік”.



Пераемнасць пакаленняў, перадача жыццёвага вопыту і прафесійнага майстэрства, павага і шанаванне традыцый — без гэтага немагчыма стабільнае функцыянаванне і плённае развіццё любой службы. Не стаў выключэннем з гэтых правілаў і РАНС, дзверы якога заўсёды адкрытыя для тых, хто прысвяціў дзясяткі гадоў свайго жыцця справе выратавання чалавечых жыццяў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый — ветэранаў. Старшыня раённага аддзела ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік” Станіслаў БУРКО павіншаваў супрацоўнікоў пажарнай службы са святам і пажадаў прафесійна асвоіць новую тэхніку, удасканальваць свае навыкі і не баяцца вучыцца новаму:
— Я ганаруся тымі людзьмі, якія сёння тут прысутнічаюць. Не толькі падчас пажараў пазнаецца чалавек. Мы заўсёды разам сустракалі ўсе цяжкасці. Шмат сіл было ўкладзена супрацоўнікамі ва ўдасканаленне базы. Жадаю вам усім і далей з лёгкасцю пераадольваць усе перашкоды і дасягаць высокіх вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Святочную атмасферу дапамагалі стварыць артысты раённага Цэнтра культуры, якія павіншавалі выратавальнікаў музыкальнымі кампазіцыямі. Творчымі талентамі ўразілі таксама і самі супрацоўнікі аддзела. Камандзір ПАВЧ №1 прапаршчык Юрый ДОЛГІ і старшына Яўген Шутоў праспявалі несур’ёзныя прыпеўкі пра сур’ёзную працу пажарных.


­

Аксана ПЛЕСКАНЁВА
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00