, 11 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Прайшлі ўрачыстыя ўшанаванні першых “тысячнікаў”
4 августа

Прайшлі ўрачыстыя ўшанаванні першых “тысячнікаў”

Адразу ў дзвюх гаспадарках Бялыніччыны, у СВК “Калгас “Радзіма” і ААТ “Новая Друць”, 1 жніўня прайшлі ўрачыстыя ўшанаванні першых “тысячнікаў” уборачных работ бягучага года.
Жніво ў раёне ў самым разгары. З ранку да позняга вечара ўдзельнікі яго працуюць у полі, на зернетаках, каб своечасова, якасна, без страт сабраць, захаваць вырашчаны ўраджай збожжа і зернебабовых культур.
Камбайнавы экіпаж “Нью Холанда” СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе старшага камбайнера Мікалая ДАРЭЧКІНА і яго памочніка Валянціна ЯКУШАВА першым у раёне пераадолеў тысячны рубеж па намалоце збожжа новага ўраджаю. Дарэчы, у гэтага працавітага тандэма не першая сумесная ўборачная кампанія. Іншымі словамі, механізатары за прамінулыя сезоны сваёй руплівай працы ў гарачыя перыяды навучыліся разумець адзін аднаго не толькі з паўслова, але нават і з погляду вачэй.



З нагоды намалоту экіпажам першай тысячы тон збожжа новага ўраджаю ў панядзелак, бліжэй да спякотнага апоўдня, на хлебным полі паблізу вёскі Пральня Мікалая Іванавіча і Валянціна Паўлавіча з пераадоленнем гэтага першага сур’ёзнага вытворчага і, да слова сказаць, псіхалагічна складанага рубяжа павіншавалі і ўручылі ім дыпломы, ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы (разам з прэміямі) старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Станіслаў БУРКО. Яны сардэчна падзякавалі камбайнераў за выдатную працу, пажадалі перадавікам жнівеньскіх уборачных рабо­т здароўя, удачы, паспяховага пераадолення наступных тысячных рубяжоў.
У той жа дзень у раёне з’явіліся і першыя вадзіцелі -“тысячнікі”, занятыя на адвозцы ад камбайнаў зерня. Імі сталі шафёры ААТ “Новая Друць” Сяргей ЧЫЖАКОЎ і Дзмітрый ПЛЕХАЎ, якія працуюць на аўтасамазвалах МАЗ-6501АВ.
Ушанаванне першых “тысячнікаў” ААТ “Новая Друць” таксама прайшло на полі паблізу вучэбнага палігона ПЛ № 17, што размешчаны пад Бялынічамі.
Дырэктар таварыства Анатоль ДРАЗДОЎ заўважыў, што сёлетняе жніво стартавала ў гаспадарцы імкліва і напорыста. Усе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі стараюцца працаваць якасна, бо выдатна разумеюць цану хлеба. З іншага боку, для кожнага з іх жніво – гэта яшчэ і выдатная магчымасць заробіць добрыя грошы, паколькі ў падмурак аплаты працы ўдзельнікаў уборачных работ, у сістэму іх матэрыяльнага і маральнага заахвочання пакладзены выразна пабуджальныя матывацыйныя моманты.
— Людзі ведаюць сваю справу, — гаворыць Анатоль Драздоў. – Падганяць іх, штосьці лішні раз тлумачыць ці заклікаць не трэба. Яны добра робяць сваю цяжкую, але такую пачэсную працу!
На полі каля ліцэйскага палігона задзейнічаны ўвесь жнівеньскі канвеер. Камбайнеры ўбіраюць збажыну, вадзіцелі адвозяць на зернесушылку намалочанае збожжа, а пакладзеная ў валкі салома прэсуецца ў рулоны, якія дастаўляюцца да месца пастаяннага складзіравання.
Літаральна толькі на якія-небудзь дзесяць хвілін гэты зладжаны, дакладна адрэгуляваны канвеер прыпыніўся. І не з прычыны збою. Прама на поле павіншаваць першых у раёне вадзіцеляў-“тысячнікаў” завіталі Мікалай Кадаценка, Анатоль Драздоў і Станіслаў Бурко. Моцныя мужчынскія поціскі рук, шчырыя словы падзякі вадзіцелям за іхні прафесіяналізм, сардэчныя пажаданні здароўя. Руплівая праца Сяргея Мікалаевіча і Дзмітрыя Сяргеевіча адзначана дыпломамі райвыканкама, ганаровымі граматамі кіраўніцтва ААТ “Новая Друць”, падзячнымі пісьмамі райкама галіновага прафсаюза, вымпеламі пераможцаў. Зразумела, і грашовымі прэміямі таксама. Кіраўнік таварыства ўручыў першым пераможцам уборачных работ і прадуктовыя пакеты. З гэтага дня аўтасамазвалы Сяргея Чыжакова і Дзмітрыя Плехава будзе ўпрыгожваць таксама і прывабная, кідкая налепка “1000 тон”, якую падарыў вадзіцелям Станіслаў Бурко.


­

-Машыну да ўборачнай падрыхтаваў добра, — хаваючы ва ўсмешку задаволенасць сваім поспехам, кажа Сяргей Чыжакоў.- Таму і дастойную аддачу ад яе атрымліваю. На палетках таварыства вырашчаны добры ўраджай. Вынік будзе. Галоўнае, каб толькі надвор’е не падводзіла.
Як прызнаўся Сяргей Чыжакоў, у “тысячніках” ён ходзіць не першы ўборачны сезон. Пару гадоў таму перавёз ад камбайнаў 3600 тон зерня. У “паслужным” спісе Дзмітрыя Плехава паказчыкі крыху меншыя. Летась ён, напрыклад, даставіў на зернесушылку больш за 2 тысячы тон збожжа, але, паколькі малады, у яго ўсё яшчэ, як гаворыцца, наперадзе.
Анатоль Драздоў расказаў, што спаборніцтва за намалот першай тысячы тон збожжа новага ўраджаю не на жарт разгарнулася і сярод адзінаццаці ўборачных экіпажаў таварыства. Упэўненае лідарства пакуль трымаюць камбайнеры Сяргей ПЛЕХАЎ і Анатоль ІГНАТОВІЧ.
На раніцу ў панядзелак адрыў паміж іхнімі намалотамі з пачатку жніва скараціўся ўсяго да 2,5 тоны. На карысць Анатоля Міхайлавіча. Анатоль Драздоў прадказаў, што да канца бягучага тыдня і Сяргей Плехаў, і Анатоль Ігнатовіч папоўняць раённы спіс камбайнераў-“тысячнікаў”.
Уборачныя работы прадаўжаюцца, упэўнена набліжаючыся да свайго экватара. А значыць, кожны наступны дзень абавязкова назаве і новых герояў жніва 2016 года.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00