4 августа
«Цягнік клопату» завітаў у Замачулле, Дручаны і Глыбокі Брод

У мінулую пятніцу арганізатары сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем ГАНЧУКОМ сустрэліся з жыхарамі такіх аддаленых вёсак Бялыніччыны, як Замачулле, Дручаны і Глыбокі Брод, што ў Запольскім сельсавеце.
Прадстаўнікоў раённых сацыяльна значымых служб некалькі жыхароў вёскі Замачулле разам са старастай паселішча Таццянай ГІНЕТАВАЙ чакалі на пляцоўцы каля мясцовай крамы. Пенсіянер Віктар КУЖАЛЁЎ адразу ж заўважыў, што праблем у вяскоўцаў няма, а калі і ўзнікне нейкае жыццёвае пытанне, то стараста Таццяна Міхайлаўна абавязкова прыйдзе на дапамогу.
— Яна, як супрацоўнікі МНС, імгненна рэагуе на ўсе нашы просьбы, — пацвердзілі Віктараву думку яго аднавяскоўцы.
Таццяна Гінетава, якая працуе прадаўшчыцай у Замачульскім і Аксенькавіцкім магазінах райспажыўтаварыства з 1988 года, паінфармавала, што ў гэтым паселішчы ў сямнаццаці домаўладаннях зараз пражываюць 38 чалавек. У пераважнай большасці сваёй – пенсіянеры. А самы малодшы жыхар Замачулля, Дар’я РЫБАКОВА, сёлета скончыла 9 класаў Запольскай школы.
— Добра ў вёсцы жыць, — пачаў нахвальваць сельскі лад жыцця адзін з замачульскіх пенсіянераў. – Учора ў лес схадзіў, баравікоў многа. Раздолле тут у нас. А ў горадзе – што? Прыеду, падымуся ў кватэру на восьмым паверсе. І што мне рабіць там?
— А ты на дзявяты паверх падыміся, калі рабіць няма чаго на восьмым, — пажартаваў Віктар Кужалёў.
У ходзе гутаркі з вяскоўцамі, якія прыйшлі на сустрэчу, высветлілася, што нараканняў на гандлёвае, медыцынскае, пасажырскае абслугоўванне ў іх няма. Службы працуюць згодна графіка, прафесійна выконваюць свае працоўныя абавязкі. А калі і здарыцца нейкая побытавая няўвязка, дык як жа без гэтага? Жыццё цяжка ўкласці ў нейкую адну строга і дакладна вызначаную схему.
Прадстаўнік РАНС парэкамендавала вяскоўцам звярнуць увагу на падрыхтоўку печаў і грубак да чарговага ацяпляльнага сезона: трэба замазаць шчыліны, пабяліць, пачысціць коміны, адрамантаваць запорныя прыстасаванні на дзверках, прыдзірліва правесці рэвізію прытопачных лістоў… Лета пройдзе хутка.
У вёсцы Дручаны каля сядзібы старасты паселішча Віталя СУШЫЦКАГА людзей сабралася паболей, чым у Замачуллі, хоць тут пастаянна жыве толькі шаснаццаць чалавек, у ліку якіх і адзіны дашкольнік – Раман БУШМЯНКОЎ. Загадка разгадалася літаральна праз дзесяць мінут. Да вяскоўцаў завітаў Ігар ПАДДУБСКІ, прадавец аўталаўкі райспажыўтаварыства.
З гутаркі са старастам Дручан высветлілася, што асаблівых праблем па жыццезабеспячэнні вясковага насельніцтва няма. Смецце спецмашына жылкамгаса забірае рэгулярна па графіку. Дарэчы, сам графік на бягучы год вывешаны на сцяне гаража Віталя Уладзіміравіча. Аўталаўка таксама рэгулярна дастаўляе вяскоўцам неабходныя тавары, прадавец прымае і заказы. Кожны дзень прыязджае мабільная пошта.
Віталь Сушыцкі паінфармаваў членаў “Цягніка клопату” аб тым, што ААТ “Падзевічы” размясціла адразу ж за вёскай летні загон для ўтрымання і выпасу 250 цялят. Адно, што мух вельмі шмат, а другое – непадалёку працякае рэчка Малыш.
На думку старасты паселішча, дажджавая вада можа змыць у рэчку і гноевую жыжу з загона. А гэта ўжо і экалагічная праблема.
Удзельнікі сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” паабяцалі Віталю Сушыцкаму давесці яго клопат і трывогу да раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Па гэтай справе павінны сказаць сваё слова спецыялісты.
Каля трох дзясяткаў гадоў таму Глыбокі Брод быў дастаткова вялікім паселішчам: тут дзейнічалі школа-васьмігодка, лясніцтва, пошта, некаторыя іншыя службы сацыяльна-вытворчай інфраструктуры. Цяпер, па словах старасты паселішча Артура ВІЛЬНЕЎСКАГА, “у сямі хатах жыве пятнаццаць чалавек”. Праўда, і сённяшні Глыбокі Брод таксама мае ўнікальную адметнасць: у мясцовым Доме сацыяльных паслуг размясціўся ўнікальны музей прыроды, экспанаты для якога асабіста сабраў Артур Емяльянавіч.
Першым скарыстаў магчымасць пагутарыць з экіпажам “Цягніка клопату” пенсіянер Антон ШПАКОЎСКІ. Антон Антонавіч завастрыў увагу на тым, што “ў няправільным месцы ўстаноўлены дарожны ўказальнік на Глыбокі Брод. Калі ехаць з Дручан, знак кіроўцу машыны ці пешахода арыентуе праўдзіва. А вось па дарозе з Заполля ўказальнік устаноўлены за перакрыжаваннем і яго не бачна. Здараюцца выпадкі, калі кіроўцы прамінаюць паварот на нашу вёску”.
Агучыў Антон Шпакоўскі і пытанне аб неабходнасці ўвесці абмежаванне хуткасці руху аўтатранспарту па вёсцы.
— Дарога добрая, дык і носяцца на злом галавы, — кажа ён. – Пад колы легкавікоў патраплялі ўжо куры, каты, сабакі. Асабліва ліхачаць мясцовыя. Трэба абмежавальны знак устанавіць на ўездзе і выездзе. А пасля, каб і супрацоўнікі аўтаінспекцыі яшчэ падзяжурылі з тыдзень. Для парадку.
На глыбокабродскую сустрэчу з арганізатарамі сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” завітала і жыхарка суседняй вёскі Сямікаўка Любоў ШАЎЦОВА. Яна прыйшла не толькі цудоўны канцэрт паглядзець, які падарылі вяскоўцам самадзейныя артысты Ланькаўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу, але і выказаць словы падзякі работнікам раённых сацыяльных служб.
— Сваёй штодзённай працай, — гаворыць Любоў Пятроўна, — і медыкі, і паштовыя, гандлёвыя, культурныя работнікі не даюць нам адчуць, што мы жывём у аддаленых вёсках, што мы пакінутыя самі на сябе. Мы не забытыя: не абдзеленыя ні клопатам, ні ўвагай.
Нагадваем, што ў чарговы раз, 5 жніўня, маршрут сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” прывядзе яго арганізатараў на сустрэчу з жыхарамі вёсак Вялікі Кудзін (пачатак у 14 гадзін), Шылавічы (15), Вялікі Трылесін (16 гадзін).
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.
Поделиться: