, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
15 сентября

Зрабілі свой выбар

У нядзелю, 11 верасня, і жыхары раёна назвалі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Ім стаў Дзмітрый ГОБАРАЎ.
Нагадаем, што апроч Дзмітрыя Дзмітрыевіча ў беларускі парламент па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 балатаваліся кандыдаты ў дэпутаты Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, Рыгор КАСТУСЁЎ і Сяргей СЯЎКО.
Галасаванне на выбарчых участках у асноўны электаральны дзень праводзілася з 8 да 20 гадзін. Па назіраннях журналістаў “Зары над Друццю”, якія наведалі выбарчыя ўчасткі, бялынічане і вяскоўцы актыўна і ахвотна выконвалі свой канстытуцыйны абавязак. Напрыклад, на Савецкім участку для галасавання № 1першым прагаласаваў бялынічанін Анатоль ДРАЗДОЎ, на Вішоўскім № 6 – адным з першых выканаў свой канстытуцыйны абавязак вадзіцель СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр КУРАНЦОЎ.
У дзень выбараў традыцыйна многія жыхары Бялыніччыны на ўчасткі для галасавання прыходзілі сем’ямі, як гэта зрабіла, напрыклад, мнагадзетная маці з аграгарадка Вішоў Святлана САВЕЛЬЕВА.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў дзень выбараў знаходзіліся міжнародныя наглядальнікі. Каля 20 кароткатэрміновых наглядальнікаў ад місіі СНД працавалі ва ўсіх выбарчых акругах. Наглядальнікі за працэсам выбараў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Алішэр КОЛДЫШАЎ і Асынбек ЭШЫМАЎ падрабязна пазнаёміліся з арганізацыяй галасавання, напрыклад, на Калінінскім выбарчым участку № 3. Яны адзначылі высокую альтэрнатыўнасць, паколькі на адно месца ў беларускім парламенце па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 прэтэндавалі чатыры кандыдаты.
На Вішоўскім выбарчым участку для галасавання былі акрэдытаваныя ад розных грамадскіх арганізацый 6 наглядальнікаў, у тым ліку і двое міжнародных: Пол Джэрард Ціг з Ірландыі і Лінда Сабіна Хелен Цэдэрбланд са Швецыі. Яны адзначылі адкрытасць выбарчай кампаніі, і тое, што ніводнае іх пытанне не засталося без адказу.
У дзень выбараў на ўсіх участках былі праведзены насычаныя культурныя мерапрыемствы, удзел у якіх прынялі творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў культуры і арганізацый раёна. Таксама быў арганізаваны і святочны гандаль з шырокім асартыментам прадукцыі.
Выбаршчыкі Магілёўскай вобласці, як і нашага раёна, прадэманстравалі высокую яўку на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Паводле папярэдніх дадзеных, па стану на 20 гадзін 11 верасня прагаласавала больш за 80 працэнтаў жыхароў вобласці.
Па інфармацыі абласной выбарчай камісіі, выбаршчыкі ўсіх раёнаў Прыдняпроўскага краю з самага пачатку галасавання даволі актыўна ўключыліся ў выбарчую кампанію, якая прайшла ў дзелавой і спакойнай абстаноўцы.
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА паведаміла, што парламенцкія выбары адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах Беларусі.
КАМЕНТАРЫЙ
Рыгор РАПОТА, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы:
-Арганізацыя выбараў – на высокім узроўні. Ёсць свабодны доступ да урнаў, кабінак, рэгістрацыя выбаршчыкаў праведзена своечасова, ёсць запас бюлетэняў на выпадак, калі сапсуюцца. Прадугледжаны таксама некаторыя змяненні і спрашчэнні доступу наглядальнікаў у перыяд падліку галасоў – гэта таксама важна.
Было цікава паглядзець, як арганізавана работа выбарчых участкаў, работа наглядальнікаў, у якой ступені наглядальнікі задаволены тымі ўмовамі, якія для іх стварылі.
Зразумела, што колькі людзей, столькі і меркаванняў. Мы размаўлялі з прадстаўнікамі АБСЕ, яны таксама ўважліва сочаць за выбарамі, і якіх-небудзь заўваг па арганізацыі ў іх няма. Тое, што нашы пункты гледжання супадаюць, добра, гэта сведчыць аб аб’ектыўнасці нашай ацэнкі.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота Міхася КАРПЕЧАНКІ, Святланы МАГІЛЕЎЧЫК, Вольгі НАБОКАВАЙ, Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00