Мсціслаў запрашае на “Дажынкі”

З 8.30 да 02.00 гасцей чакае насычаная праграма – сустрэча афіцыйных дэлегацый з рэгіёнаў вобласці, “Рыцарскі фэст”, асвячэнне Свята-Траецкай царквы і набажэнства ў кармеліцкім касцёле, канцэрты заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш” і Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” і інш.
Таксама ўвечары можна будзе ўбачыць святочнае лазернае і вогненнае шоу, стаць удзельнікамі канцэрта фолк-гуртоў і патанцаваць на дыскатэцы ў стылі сярэднявечча.
На “Дажынкі” можна будзе дабрацца на аўтобусе. ААТ “Магілёўаблаўтатранс” арганізаваў дадатковыя рэйсы. З Магілёва можна будзе даехаць па наступным маршруце: “Магілёў-Мсціслаў” праз г. Чавусы.
24 верасня 2016 г.
8.30 |
Урачыстая сустрэча афіцыйных дэлегацый фестывалю-кірмашу |
|
9.00-10.00 |
Асвяшчэнне Свята-Троіцкай царквы і святочнае богаслужэнне ў Кармеліцкім касцёле Узнясення Прысвятой Дзевы Марыі. |
|
10.00-10.40 |
Урачыстае адкрыццё свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2016».
|
|
11.00 |
Пастраенне дэлегацый перадавікоў – удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу.
|
|
11.00-11.50 |
Цырымонія ўскладання кветак на Алеі славы «Парка Міру», пасадка дрэў дэлегацыямі раёнаў Магілёўскай вобласці.
|
|
11.50 |
Парад афіцыйных дэлегацый перадавікоў.
|
|
12.00-15.00 |
Абласны конкурс сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2016»
|
|
Галоўная сцэнічная пляцоўка,плошча Пятра Мсціслаўца |
||
12.00-12.15 |
Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016». |
|
12.15-14.00 |
Цырымонія ўшанавання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненні лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплесу.
|
|
14.30-15.30 |
Святочны канцэрт Заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш». |
|
16.00-17.00 |
Святочны канцэрт Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». |
|
19.00-21.45 |
Святочны вячэрні канцэрт «Майстры мастацтваў Беларусі і Расіі – працаўнікам вёскі Магілёўшчыны» з удзелам: нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга, расійскага спевака Аляксея Гомана, Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка, Заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш», групы «Джаз сити бенд», Ганны Трубецкой, Заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь. |
|
22.00 |
Святочнае лазернае шоу.
|
|
9.30 – 22.00 работа фестывальных пляцовак: |
||
«Плошча дасягненняў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны» – выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтамабіляў маркі «ГАЗ».
|
||
Святочная пляцоўка «Вуліца Каравайная» – «Скарбніца поспехаў герояў ураджаю».
|
||
Святочная пляцоўка «Плошча народных талентаў» – гандлёва-выставачная экспазіцыя сувенірнай прадукцыі майстроў ДПМ вобласці.
|
||
Выстава-вернісаж «Вуліца сустрэчы пакаленняў» вядучых мастакоў Магілёўшчыны і юных мастакоў Мсціслаўшчыны.
|
||
Святочная гульнёвая тэматычная экспазіцыя «Вёсачка гульняў і забаў».
|
||
Святочная тэматычная экспазіцыя «Спадчына і сучаснасць града Мсціслава» – прэзентацыйная пляцоўка Мсціслаўскага раёна.
|
||
Святочная выставачная пляцоўка «Вернісаж маладосці і творчасці» – выставачна-гандлёвая экспазіцыя прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, устаноў сацыяльнай аховы Магілёўскай вобласці; прэзентацыя маладзёжных тэматычных праграм, праектаў ГА «БРСМ».
|
||
Дзіцяча-маладзёжнае свята «Горад васільковай будучыні»
|
||
Прэзентацыйная пляцоўка Мсціслаўскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям
|
||
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» (Замкавая гара) |
||
14.30 17.00 |
Масавыя бітвы. Турнір дзесятак. Турнір лучнікаў. Выступленне музычнага гурта «Літы талер». |
|
17.00-19.30 |
Коннае прадстаўленне «Пад Харугвамі Вялікага Княства» конна-гістарычнага клуба «Золотая шпора». Масавыя бітвы: бугурт «Захват знамени», тэатралізаваны штурм замка. Выступленне і майстар-клас для гледачоў па сярэднявечным танцам харэаграфічнага калектыва «Яварына». |
|
20.00-21.30 |
Рыцарскія конныя забавы конна-гістарычнага клуба «Золотая шпора». Канцэрт гурта «NEVRIDA». |
|
22.30-02.00 |
Шоу агню. Канцэрт фольк-гурта «Irdorath», гурта «FRAM». Дыскатэка ў стылі сярэднявечча. |