Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У мінулыя выхадныя Мсціслаў прымаў лепшых...
28 сентября

У мінулыя выхадныя Мсціслаў прымаў лепшых з лепшых хлебаробаў Магілёўскай вобласці

У ліку іх была і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем КАДАЦЕНКА.
Праграма фестывалю-кірмашу аказалася вельмі насычанай на святочныя мерапрыемствы: урачыстая сустрэча афіцыйных дэлегацый з раёнаў Магілёўшчыны, цырымонія ўскладання кветак на алеі Славы, пасадка дрэў у парку Міру і іншыя. Вядома, галоўнай падзеяй стала ўшанаванне пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў па развіцці аграпрамысловага комплексу.
Старшыня аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ ў сваім прывітальным слове да ўсіх удзельнікаў галоўнага аграрнага свята адзначыў, што і сёлета ў Прыдняпроўскім краі сабраны добры ўраджай зерневых і зернебабовых культур. Доля рэгіёну ў агульнарэспубліканскім караваі склала 1 мільён 73 тысячы тон зерня новага ўраджаю, забяспечана выкананне задання па пастаўцы збожжа ў лік дзяржаўнага заказа і тым самым магілёўскія хлебаробы ўнеслі свой уклад у харчовую бяспеку краіны.
Старшыня аблвыканкама заўважыў, што дасягнутыя вынікі з’яўляюцца толькі чарговым працоўным рубяжом. Аграпрамысловы комплекс рэгіёну валодае добрым патэнцыялам па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і паляпшэнні яе якасці.­
Нагадаем, што сёлета сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых па вобласці склала 33,5 цэнтнера з гектара.


Пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур прызнаны Шклоўскі раён, у якім валавы намалот перавысіў 120 тысяч тон. Да слова сказаць, рубеж у 100 тысяч тон сёлета пераадолелі і хлебаробы Магілёўскага раёна. Лепшым сельгаспрадпрыемствам вобласці названа ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна, дзе пры ўраджайнасці 71,9 цэнтнера з гектара намалочана амаль 23 тысячы тон зерневых і зернебабовых. У спіс абласных лідараў таксама ўвайшлі ЗАТ “Амкадор-Шклоў” з ураджайнасцю 66,6 цэнтнера з гектара, ААТ “Александрыйскае” і “Эксперыментальная база “Спартак” Шклоўскага раёна, у якіх валавы намалот збожжа дасягнуў адпаведна 29,5 і 8,3 тысячы тон пры ўраджайнасці 62 і 60,5 цэнтнера з гектара.
Найвышэйшай ураджайнасці сёлета дабіліся хлебаробы Шклоўскага раёна, дзе ў сярэднім з кожнага гектара сабрана па 51,9 цэнтнера. На другім месцы, з паказчыкам 50,1 цэнтнера з гектара, апынуліся Круглянскія аграрыі. Да слова сказаць, усяго на Магілёўшчыне сёлета 13 гаспадарак дасягнулі ўраджайнасці ў 40 і больш цэнтнераў з гектара. У ліку іх і СВК “Калгас “Радзіма” з ураджайнасцю 45,2 цэнтнера з гектара.
На свяце ў Мсціславе прагучала і такая інфармацыя: на сёлетніх уборачных працах у Магілёўскай вобласці былі задзейнічаны 1240 экіпажаў камбайнаў, у тым ліку 151 – сямейныя і 116 – маладзёжныя. У склад 16 экіпажаў уваходзілі жанчыны. Намалоту больш за тысячу тон дабіліся 319 экіпажаў, больш за 2 тысячы тон – 16 (у ліку іх і камбайнеры СВК “Калгас “Радзіма” Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ, Юрый ЗАЙЦАЎ і Мікалай АКІМАЎ), больш за 4 тысячы тон – 3 экіпажы і два пераадолелі рубеж у 5 тысяч тон: Віктар ЯКУЦІН і Кірыла ВОЛКАЎ (ААТ “Александрыйскае”), бацька з сынам Уладзіміры КОРСАКІ (ЗАТ “Агракамбінат “Зара”).На адвозцы зерня працавалі 970 вадзіцеляў, з якіх 315 перавезлі ад камбайнаў больш як па тысячы тон збожжа новага ўраджаю, 46 кіроўцаў адвезлі больш як па 2 тысячы (у ліку іх вадзіцелі ААТ “Новая Друць” Сяргей ЧЫЖАКОЎ, Дзмітрый ПЛЕХАЎ), 13 – па 3 тысячы і больш і 4 – па 4 і больш тысячы тон: Уладзімір КОТАЎ і Лангуры ХАСІЯ (ЗАТ “Агракамбінат “Зара”), Дзмітрый ДУБАСАЎ з ААТ “СГЦ “Віхра” і Уладзімір СІЛЬЧАНКА з ААТ “Натопа-Агра” Мсціслаўскага раёна.
Усяго на ўборцы вырашчанага сёлета ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у Магілёўскай вобласці было задзейнічана каля 5400 чалавек.
На фестывалі-кірмашы былі падведзены і вынікі традыцыйнага рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”, пераможцам якога прызнаны Вішоўскі сельскі Савет.
У абласным спаборніцтве сярод галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў трэцяе месца прысуджана галоўнаму інжынеру СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандру БАРТЫЛЁВУ.
Усяго за высокае майстэрства і добрасумленнае служэнне выбранай справе, асабістую працавітасць і гаспадарлівасць заслужаныя ўзнагароды на фестывалі-кірмашы “Дажынкі – 2016” атрымалі каля 50 прадстаўнікоў з усіх раёнаў Магілёўшчыны.
­

Варта адзначыць, што і сам старажытны Мсціслаў да правядзення свята прыкметна змяніўся. Жыхары яго атрымалі некалькі падарункаў. У будынку былога кінатэатра “Мір” адкрылася сучасная зала афармлення шлюбу і правядзення ўрачыстасцяў. Абнавіўся і музейны комплекс “Замкавая гара”, у якім ўзноўлена гістарычная забудова ХІІ – ХІV стагоддзяў. Дамінантай яе стала царква-данжон. На Замкавай гары з’явілася ўязная брама з элементамі драўляных абарончых сцен, тры вартавыя вежы, князева сядзіба, пабудаваная над музеефіцыраваным раскопам з парэшткамі драўляных збудаванняў старажытнага Мсціслава, стацыянарнае рысталішча для конных спаборніцтваў і бугурта для рыцарскіх паядынкаў. На ахвяраванні жыхароў горада адноўлены Свята-Троіцкі храм, пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя.
Удзельнікі фестывалю-кірмашу ў Мсціславе патраплялі ў атмасферу самых розных гістарычных эпох, наведваючы шматлікія тэматычныя пляцоўкі. Напрыклад, на вуліцы пад назвай “Каравайная” можна было пазнаёміцца з працэсам выпечкі каравая, прадэгуставаць прадукцыю прадпрыемстваў АПК; на “Плошчы народных талентаў” чакала знаёмства з творчасцю вядомых мастакоў Магілёўшчыны і юных жывапісцаў Мсціслаўшчыны, а таксама паўдзельнічаць у народных гульнях і забавах, набыць сувеніры.
Дажынкі” – гэта свята, якое яднае ўсіх, хто працуе на зямлі, уносячы асабісты ўклад у развіццё роднай гаспадаркі, рэгіёна, краіны.
Абласныя “Дажынкі – 2017” адбудуцца ў Клічаве. Сімвалічны вымпел і эстафету старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Васіль ВІЦЮНОЎ перадаў калегу з Клічава Францішку ВАШЧЫЛУ.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00