Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - …І гучаў над бялыніцкай зямлёй гімн-хваленне...
3 октября

…І гучаў над бялыніцкай зямлёй гімн-хваленне нябеснай заступніцы

Літвы Хрыстовай Маці-Каралева
Пад гук мальбы-Літаніі Святой
Глядзіш на нас, Бялыніцкая Дзева,
І бласлаўляеш край адвечны Твой.
Менавіта з гэтых слоў гімна ў гонар Дзевы Марыі распачалася пешая пілігрымка каталіцкіх вернікаў з Магілёва ў Бялынічы. Больш за паўсотню каталікоў адправіліся ў шлях, каб ушанаваць дату каранацыі абраза Божай Маці Бялыніцкай і прыняць удзел у асвячэнні крыжа, устаноўленага гэтай вясной на месцы былых каталіцкіх могілак.
— Спробы распачаць такое падарожжа былі і раней, — гаворыць адна з арганізатараў пілігрымкі, удзельніца клуба каталіцкай інтэлігенцыі ў Магілёве, Галіна КАСЦЮКЕВІЧ. — Пачынаючы з 2001 года прыязджаем у Бялынічы і прымаем удзел у святочных набажэнствах. Некалькі гадоў таму сталі ажыццяўляць пешы шлях ад Свяцілавічаў, а сёлета, у гонар 255-годдзя каранацыі абраза Божай Маці Бялыніцкай, вырашылі пайс­ці ў пілігрымку з Магілёва.


Шлях да Бялынічаў заняў у вернікаў два дні. Пілігрымы спыніліся на начлег у аграгарадку Вішоў, дзе правялі вячэрняе набажэнства, а для самых маладых удзельнікаў арганізавалі насычаную забаўляльную праграму. На наступны дзень лік падарожнікаў павялічыўся больш чым удвая. А 15-й гадзіне ў капліцы Маці Божай Бялыніцкай адбылася ўрачыстая імша з удзелам дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра ВЕЛІКАСЕЛЬЦА і біскупа-вікарыя па Магілёўскай вобласці Аляксандра ЯШЭЎСКАГА. Пасля набажэнства яны ўзначалілі шэсце вернікаў да былых каталіцкіх могілак. Там ва ўрачыстай абстаноўцы асвяцілі крыж і закладзены малады парк, а кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак медальён з выявай Святога абраза Божай Маці.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі:
— Гэтая пілігрымка стала для мяне вялікай радасцю і сапраўдным сюрпрызам. Ёсць падобныя падарожжы ў Будслаў, у Браслаў, у Лагішын, у Тракелі, што на Гродзеншчыне, і я вельмі хацеў, каб нашы вернікі разам са сваімі пастырамі арганізавалі пешы паход у Бялынічы. Вельмі прыемна, што пілігрымка адбылася, і радасна, што сярод яе ўдзельнікаў шмат моладзі. Спадзяюся, гэта падарожжа стане штогадовым.
Хочацца выказаць цёплыя словы ўдзячнасці за дапамогу ўзняць крыж на святым месцы, дзе спачываюць нашы продкі. Рукі неабыякавых людзей заклалі парк, паставілі памятныя камяні. І хоць у Бялынічах дзейнічае толькі капліца і ўстаноўлены крыж на месцы могілак, але вернікаў прыцягвае штосьці большае,— гэта Маці Божая.
— Зірні на нас, Бялыніцкая Дзева,
І блаславі народ адвечны Свой.

­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00