, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Падарожжа ў фантастычны свет маляванкі
28 октября

Падарожжа ў фантастычны свет маляванкі

Маляваныя дываны, або маляванкi, былі шырока распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з канца XIX стагоддзя. У 1920-50-я гады яны сталі адной з першых у нашай краіне з’яў масавай культуры: амаль у кожным сялянскім доме сцены былі ўпрыгожаны маляванымі дыванамі. На жаль, гэты сапраўдны феномен народнай творчасці ў пазнейшы час выйшаў з ужытку як ганебная прыкмета “мяшчанства”. Але з канца 1980-х пачалося паступовае адраджэнне традыцыі маляваных дываноў, якое ахоплівае ўсё больш шырокае кола аматараў гэтага рамяства і творчых людзей. Да тых, хто займаецца маляванкай на Бялыніччыне і перадае сваё майстэрства падрастаючаму пакаленню, належыць педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Марыя РУГАЛЬ.
Заняткі Марыі Аляксандраўны наведваюць некалькі груп бялыніцкіх школьнікаў, якіх яна вучыць азам стварэння маляванак, раскрывае ім сакрэты старадаўняга рамяства.
– Людзі заўсёды імкнуцца да прыгажосці, – разважае Марыя Аляксандраўна. – Сяляне таксама стараліся аздобіць свае простыя хаты. Іх дапытлівы і практычны розум знайшоў замену вышываным і тканым насценным дыванам. Маляваныя дываны па матывах дэкору і характары кампазіцыі імітавалі іх, але яны былі таннейшыя і менш працаёмкія.
Вырабляліся яны наступным чынам. Даматканае льняное палатно сшывалася разам, атрымлівалася нарыхтоўка памерам 1,5 на 2 м. Яе афарбоўвалі ў чорны колер, а зверху наносілі малюнак алейнымі або клеевым фарбамі. Для маляваных дываноў асноўным з’яўляўся раслінна-арнаментальны матыў – букеты кветак ці вазы з садавінай, абрамленыя гірляндамі з пераплеценых галінак, кветак, лісця. Папулярнасцю карысталіся таксама малюнкі птушак – паўлінаў, галубоў, ластавак, зязюль, і звяроў – аленяў, львоў, катоў.
Паступова адбываецца трансфармацыя маляванкі. Яна памяншаецца ў памеры, становіцца падобнай на карціну, якую распісвалі ўжо акрылавай фарбай і гуашшу па тканай аснове.
У сельскай мясцовасці існавалі вандроўныя мастакі, якія хадзілі па вёсках і прапаноўвалі свае паслугі іх жыхарам. Каб уніфікаваць элементы дэкору на маляванках і паскорыць працэс іх вырабу, яны
ўжывалі трафарэты, выразаныя з кардону, а таксама нарыхтоўкі-“цацкі” з морквы або бульбы, якія мачалі ў фарбу і наносілі адбіткі на тканіну.
Размаўляючы з мастачкай, падумалася: каму, як не ёй, займацца гэтай справай? Марыя Аляксандраўна нарадзілася і вырасла ў Пастаўскім раёне, самым сэрцы распаўсюджвання традыцыі маляваных дываноў. Яе маці, працавітая жанчына, умела рабіць шмат прыгожых рэчаў сваімі рукамі. На ўсё жыццё захаваўся ўспамін з дзяцінства: маляваны дыван з галубамі, які вісеў над яе ложкам.
– Ствараем з дзецьмі розныя віды маляванак, як з традыцыйнымі сюжэтамі, так і сучаснымі, – расказвае Марыя Ругаль. – Пачыналі з малюнкаў кветак у вазе на чорным фоне. Цікава, што кветкі сімвалізавалі сямейны дабрабыт, а ваза – жанчыну, якая захоўвае яго.

­

Але сённяшняй моладзі не вельмі падабаецца паўтараць ранейшыя матывы. Яе позірк спешчаны, шукае разнастайнасць, пазбягае цёмных колераў і шэрых адценняў. Таму ў сваёй творчасці мы ўжываем яркія колеры, перадаём больш складаныя сюжэтныя лініі, ка­б прыцягнуць увагу гледача, выклікаць цікавасць і станоўчыя эмоцыі.
Разам з гэтым майстрыха падкрэслівае, што і сучасная маляванка павінна захоўваць уласцівыя ёй выяўленчыя традыцыі. Асноўнай рысай яе з’яўляецца свядомая прастата. Не павінна быць літаральнага перанясення рэальнага свету на палатно. Ён мусіць адлюстроўвацца ў наіўна-рэалістычнай манеры. Акрамя таго, мастакі з народу ў сваіх працах увасаблялі як сцэны з паўсядзённага жыцця, так і фантастычны свет казак і легенд.


Марыя Аляксандраўна разам са сваімі выхаванцамі распрацоўвае таксама сюжэты, якія дэманструюць такія нашы нацыянальныя якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, працавітасць…
Па словах Марыі Ругаль, заняткі маляванкай утрымліваюць і выхаваўчы аспект. Наносячы фарбу на палатно, дзеці пазбаўляюцца ад дрэнных эмоцый і, наадварот, падсілкоўваюцца пазітывам ад яркіх сонечных колераў, развіваюць цярплівасць, канцэнтрацыю, дакладнасць рухаў і ўменне працаваць у калектыве.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00