Понедельник, 6 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Карэспандэнт “Зары над Друццю” адправілася...
4 ноября

Карэспандэнт “Зары над Друццю” адправілася на службу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

­­­­Чарговы артыкул творчага праекта прысвечаны вельмі адказнай і мужнай справе – прафесіі выратавальніка. Карэспандэнт “Зары над Друццю” адправілася на службу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і правяла адзін дзень побач з сапраўднымі мужчынамі.

Летам мне давялося назіраць на ўласныя вочы, як хутка супрацоўнікі РАНС рэагуюць на вызаў. Стаяў сонечны жнівеньскі дзень. Выратавальнікі спакойна наводзілі пара­дак на тэрыторыі часці. Раптам раздаўся сігнал трывогі і яны, кінуўшы ўсё, паімчаліся ў гараж. Не прайшло і хвіліны, як з-за высокіх варот паказаліся вялізныя сіне-чырвоныя машыны з мігалкамі. Аддзяленні ў поўнай гатоўнасці адправіліся на ліквідацыю пажару. А цяпер у мяне з’явілася выдатная магчымасць пазнаёміцца з працай утаймавальнікаў агню знутры!

Калі заступала на дзяжурства, вельмі хвалявалася. Думала, ці хопіць мне сіл, бо я ж не валодаю такой падрыхтоўкай і навыкамі, як баец МНС. Аднак супрацоўнікі райаддзела падтрымлівалі мяне, дапамагалі спраўляцца з новымі прафесійнымі абавязкамі.


­

Стаць выратавальнікам не так і проста. Трэба мець не толькі выдатнае здароўе, але і моцную псіхіку – часам мужчыны ў баёўках бачаць жудасныя карціны… І пры гэтым яны захоўваюць спакой, хутка і зладжана спраўляюцца з любой бядой.

У дзяжурнай змены распісаны ўвесь дзень. На гадзінніку 8 раніцы, а вогнеборцы пастроіліся на развод. Праходзіць змена варты. Тыя, хто заступаюць, прымаюць тэхніку і правяраюць пажарна-тэхнічнае ўзбраенне. Начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ ацэньвае падрыхтаванасць саставу да нясення службы, расказвае аб пажарнай сітуацыі. Вось так пачынаюцца працоўныя суткі.
­
За апошнія гады МНС зрабіла значны крок наперад у тэхнічным абсталяванні сваіх падраздзяленняў. Бялыніцкі РАНС, як і іншыя часці краіны, мае поўны набор інструментаў для аказання дапамогі ў разнастайных надзвычайных сітуацыях. Кожны спецаўтамабіль прадубляваны ў рэзерве, так што нічога не перашкодзіць аддзяленням выехаць на месца здарэння ў поўнай баявой гатоўнасці.
­
Маё знаёмства з выратавальнымі прыладамі перапыніў сігнал трывогі. Нягледзячы на тое, што гэта толькі вучэбны выклік, састаў павінен дзейнічаць як у рэальнай сітуацыі. Ужо ў машыне начальнік каравула Васіль МЯДЗВЕДЗЕЎ тлумачыць мне, што сёння тактыка-спецыяльныя заняткі пройдуць на базе ЦРБ. Нашы галоўныя задачы — дакладна вывучыць пажарна-тэхнічную характарыстыку будынка, праверыць стан вогнетушыцеляў і пажарных кранаў, адкарэкціраваць планы эвакуацыі.

Крыху нязвыкла хутка рухацца ў экіпіроўцы ўтаймавальніка агню, але я стараюся не адставаць ад новых калег. Дарэчы, баявое адзенне даволі трывалае і вырабляецца з тэрмастойкіх матэрыялаў. Яно абараняе ад высокай тэмпературы, цеплавых патокаў вялікай інтэнсіўнасці, дазваляе працяглы час працаваць у экстрэмальных умовах.

Таксама нязвыкла было персаналу і пацыентам ЦРБ – па бальніцы ходзяць супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, дый яшчэ я ў баёўцы. Здзіўленыя позіркі і адзінае пытанне: “Цяпер і дзяўчаты тушаць пажары?”

Не паспелі вярнуцца ў часць пасля тактыка-спецыяльных заняткаў, як трэба займацца адпрацоўкай іншых элементаў. Падчас імправізаванага пажару сапраўдныя вогнеборцы далі мне адказнае заданне – падключыць і падаць ствол першай дапамогі. Потым ліквідаваць загаранне пры дапамозе пажарнага лафета, які ўсталяваны на даху спецаўтамабіля.



Выліла амаль усю пяцітонную цыстэрну вады? Паспрабуй яе сама зноў напоўніць, бо нельга ставіць у гараж пустую машыну. Расход аднаго толькі ствала першай дапамогі складае 3,5 літры ў секунду, а лафет “б’е” напорам пабольш – 28 л/с.

Пасля абеду, на які адводзіцца гадзіна, накіроўваемся здаваць прафесійныя нарматывы. Напрыклад, толькі 15 секунд даецца, каб апрануць баявое адзенне. Вязка выратавальнай пятлі, разгортванне рукавоў і ўстаноўка іншага абсталявання таксама выконваюцца на час, бо ў рэальнай надзвычайнай сітуацыі кожнае імгненне дорага каштуе.

Маё дзяжурства ў якасці выратавальніка праляцела хутка і без здарэнняў. Правёўшы дзень у кампаніі супрацоўнікаў МНС, я ў чарговы раз пераканалася, што нашы жыцці ў надзейных руках!
­
P.S. Асаблівая падзяка за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла начальніку РАНС Віталю Воранаву, выратавальнікам 2-й змены, начальніку каравула Васілю Мядзведзеву.
­
­
Вольга ГОЛЬЦАВА.
Фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.
Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00