Пятница, 5 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У добрым калектыве і работа спорыцца
10 ноября

У добрым калектыве і работа спорыцца

­­Дасягнуць поспеху можна ў любой справе, калі за плячыма якасная адукацыя, а побач надзейныя калегі. Гэту выснову пацвярджае сваёй працай і галоўны бухгалтар Бялыніцкага філіяла “Аўтапарк №7” ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Галіна АРЛОЎСКАЯ.

Трэці год яна адказвае за фінансавы складнік дзейнасці прадпрыемства, якое займаецца пасажырскімі і грузавымі перавозкамі. Кожны дзень Галіна Васільеўна атрымлівае значны і даволі спецыфічны масіў інфармацыі, але на сучасныя тэхналогіі, што закліканы зрабіць працу бухгалтара прасцей, яна асабліва не спадзяецца.

— Па-ранейшаму давяраю старому метаду — вяду бухгалтарскі і падатковы ўлікі і ў сшытках, — прызнаецца Галіна Арлоўская. — Вядома, выкарыстоўваю і спецыялізаваныя камп’ютарныя праграмы. Аднак на ўласным вопыце ўпэўнілася, што не ўсе дадзеныя можна будзе потым узнавіць, калі раптам тэхніка падвядзе.

Пасля заканчэння Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль” яна працавала ў розных галінах – ад харчовай прамысловасці да падатковай сферы.

— Вельмі ўдзячная лёсу за такі каштоўны вопыт, — адзначае Галіна Васільеўна. — Больш за ўсё мне падабалася працаваць рэвізорам Галоўнага ўпраўлення ведамаснага кантролю аблвыканкама. Я наведвала з праверкамі разнастайныя арганізацыі і прадпрыемствы вобласці.

У 2004 годзе бялынічанка задумалася аб атрыманні вышэйшай адукацыі па сваёй спецыяльнасці і паступіла на завочнае аддзяленне ў БДСГА. Свае студэнцкія годы яна ўспамінае з цеплынёй.

— Цікава быць студэнтам у больш свядомым узросце, — гаворыць бухгалтар. — За шэсць гадоў адтрымала значны багаж прафесійных ведаў.

Галіна Арлоўская ўпэўнена, што якасная вышэйшая адукацыя адкрывае добрыя перспектывы для далейшага працаўладкавання. Таму яна прыкладае шмат намаганняў, каб яе дачка Алеся паспяхова скончыла БРУ.

На думку бухгалтара, прафесійнаму росту таксама спрыяе калектыў. А з калегамі Галіне Васільеўне пашанцавала.
­
— Галіна КОЗЫРАВА больш за 30 гадоў рабіла бухгалтарам на нашым прадпрыемстве. Яна дапамагла мне адаптавацца на новым месцы, калі я толькі прыйшла ў аўтапарк, — расказвае Галіна Арлоўская.

­Вольга ГОЛЬЦАВА
Фота аўтара

Поделиться:

Афиша и объявления

5 сентября
18 сентября 2025 года с 9.00 до 12.00 на территории Могилевской области будет проводиться проверка системы оповещения с включением электросирен.
28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00