, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - “Задзейнічаць усе магчымыя кропкі росту”
17 ноября

“Задзейнічаць усе магчымыя кропкі росту”

­Такую амбіцыйную задачу паставіў перад сабой і ўсім працоўным калектывам дырэктар ААТ “Новая Друць”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль ДРАЗДОЎ.

Нагадаем чытачу, што Анатоль Драздоў узначаліў ААТ “Новая Друць”, якое з’яўляецца буйнейшым сельгаспрадпрыемствам раёна, у сакавіку бягучага года. І ўжо сёння відавочна: характэрнай рысай развіцця эканомікі таварыства з’яўляецца дынамічнасць з нарастаючым вынікам, у падмурак якой пакладзена забеспячэнне стабільнасці.

З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК карэспандэнт “Зары над Друццю” папрасіў Анатоля Уладзіміравіча адказаць на некалькі пытанняў.

— Заканчваецца чарговы год. Ужо можна падвесці папярэднія вынікі яго. Яны вас радуюць?

— Радавацца яшчэ ранавата, але тое, чаго дасягнулі сёлета – абнадзейвае, стварае базу для паступальнага руху наперад. А для гэтага мы актыўна выяўляем і задзейнічваем усе кропкі росту.

Трэба мець на ўвазе, што наша сел­ьгаспрадпрыемства – мнагапрофільнае, з шырокай сферай дзейнасці, якая ўключае ў сябе не толькі жывёлагадоўлю і раслінаводства, але і вытворчасць крухмалу, разліў пітной, мінеральнай вады і безалкагольных напояў, выраб піламатэрыялаў, садоўніцтва, рознічны і аптовы гандаль і іншыя кірункі.

Як кіраўнік не вылучаю для сябе галоўных і астатніх галін гаспадарча-вытворчай дзейнасці, бо ўяўляю таварыства адзіным комплексам, непарушным механізмам. Канечне, асноўнымі накірункамі развіцця сельгаспрадпрыемства з’яўляюцца жывёлагадоўля і раслінаводства, ад стабільнасці якіх залежыць эканоміка ўсяго таварыства, яго будучыня.

Па вытворчасці малака калектывы малочна-таварных комплексаў забяспечваюць атрыманне надояў да мінулагодняга ўзроўню. Стабільна працуюць і жывёлаводы, перад якімі пастаўлена задача павялічыць колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы. На сёння яе ў нас налічваецца больш за 12 тысяч галоў.

Жывёле, каб атрымаць запланаваныя аб’ёмы прадукцыі, рэалізацыя якой уплывае на фінансавы стан прадпрыемства і далейшае яго развіццё, трэба выдаваць якасны, збалансаваны па спажыўных рэчывах рацыён. У сувязі з гэтым вялікая ўвага надаецца раслінаводчай галіне і, у прыватнасці, тым падраздзяленням яе, што займаюцца вырошчваннем і ўборкай кармавых культур. Сёлета на кожную ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы назапашана па 31,2 цэнтнера кармавой адзінкі. Для параўнання, за папярэдні корманарыхтоўчы сезон іх было нарыхтавана толькі па 16,6 цэнтнера. Такім чынам, дынаміка відавочная. Скажу больш, мы ўпэўнена стаім на шляху стварэння паўтарагадовага запасу фуражу, вырашаючы гэту складаную задачу паэтапна. Напрыклад, сёлета такі запас створаны для ўсёй жывёлы, што ўтрымліваецца на Старасельскім комплексе.

Развіваючы гэту тэму, адзначу важнасць нашай працы, якая вядзецца  па аптымізацыі структуры пасяўных плошчаў, занятых пад вырошчванне кармавых культур. Стаўка робіцца на азімыя, кукурузу, шматгадовыя травы і вырошчванне насеннікаў. Падыход тут чыста прагматычны: азімыя даюць большую ўраджайнасць, а без уласнага насення не будзе і кармоў. Па-другое, з развіццём насенняводчага накірунку мы звязваем і сваю перспектыву. Таму зрабілі ў Баханях напольную сушылку для дапрацоўкі насення траў.

З іншага боку, як бы мы не клапаціліся пра кармы, як бы строга не захоўвалі тэхналагічны рэгламент на жывёлагадоўчых і малочна-таварных комплексах, вялікага малака без высокапрадукцыйнай каровы не атрымаць. Разумею, што папаўненне такой жывёлай дойных статкаў нашых комплексаў – гэта справа не аднаго дня і месяца.

На што нацэлены нашы жывёлаводы, аператары машыннага даення і адпаведныя спецыялісты? Па-першае, іх задача заключаецца ў тым, каб ад кожнай каровы за год атрымаць па цяляці і дабіцца 100-працэнтнай захаванасці маладняку. Задача другая: вырасціць з кожнай цялушкі высокапрадукцыйную карову, гэта значыць, забяспечыць тэхналогію правільнага вырошчвання малочнай жывёлы.

Крокі наперад зроблены і ў іншых сферах вытворча-гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, сёлетні валавы збор бульбы склаў 12 104 тоны пры леташніх 10 633. А гэта і сыравіна для нашага крухмальнага модуля, на якім вырабляецца харчовы і катыённы крухмал. Ад рэалізацыі яблык сёлета таварыства атрымала 1 мільярд 442 мільёны недэнамінаваных рублёў (у мінулым годзе – 1 мільярд 269 мільёнаў). Дзеля таго, каб павялічыць фінансавую аддачу садаводнай галіны, плануем пабудаваць сучаснае пладасховішча, разнастаіць гатункі яблыкаў, груш, пашырыць плантацыю ягад. У наступным годзе збярэм і першы ўраджай жэньшэневай плантацыі. Гэтым “коранем жыцця” ўжо зацікавіліся многія перапрацоўшчыкі.

Нядрэнна складваюцца справы і ў брыгады дрэваапрацоўчага цэха, якую ўзначальвае майстар Аляксандр ІГНАТОВІЧ. Яны вырабляюць альтанкі, выпускаюць разнастайную лінейку будматэрыялаў з дрэва, аказваюць паслугі насельніцтву па нарыхтоўцы, пагрузцы і дастаўцы дроў. Іншымі словамі, праца нашых дрэваапрацоўшчыкаў запатрабаваная.

— Анатоль Уладзіміравіч, нядаўна да ААТ “Новая Друць” было далучана ААТ “Падзевічы”, калектыў якога вы ўзначальвалі пятнаццаць апошніх гадоў. Як праходзіць псіхалагічная адаптацыя далучаных?

— Прынялі на пастаянную працу 54 работнікаў, спецыялістаў былога ААТ “Падзевічы”, яшчэ дванаццаць робяць па дагаворах. Нават беспрацоўных запрашалі на пераборку бульбы.

Асаблівых пытанняў не ўзнікае: хто хоча і любіць працаваць, таму заўсёды знойдзецца і дастойная пасада, і добрае рабочае месца, і па аплаце працы не будзе пакрыўджаны. Скажу больш: далучэнне абудзіла здаровую канкурэнцыю.

Апярэджваю ваша чарговае пытанне: мяне ніхто не папракне ў тым, што спрыяю людзям з падзевіцкага боку. Да ўсіх адношуся з павагай, роўна і шчыра. А заўважаю і падтрымліваю дысцыплінаваных, працавітых, кваліфікаваных, адказных, дзелавых… Усіх тых, хто якасна і добрасумленна працуе. Гэта акурат тыя рысы работніка, якія дазваляюць яму прафесійна выконваць свае пасадавыя абавязкі, а кіраўніцтву і спецыялістам – пісьменна выстройваць эканамічныя схемы, дакладна планаваць тактыку і стратэгію развіцця гаспадарчай дзейнасці.

Я ўсім кажу сумленна і адкрыта: кожны на сваім працоўным месцы абавязаны адпрацаваць рабочы дзень з максімальнай аддачай.

Магчымасці для гэтага ў нашым таварыстве маюцца. Неабходна толькі жаданне.

— Мы гутарым з вамі напярэдадні прафесійнага свята. Калектыў складаюць людзі. Назавіце лепшых з лепшых.

—Надзейны касцяк кожнага калектыву складаюць рабочыя і спецыялісты, якія добрасумленна адпрацавалі па дзесяць і больш гадоў. Кажу гэта не для таго, каб пакрыўдзіць маладых. Але менавіта гэты касцяк ніколі не падвядзе, нешта параіць, падтрымае.

Калі гаварыць у цэлым, то ў нашым таварыстве сфарміраваўся працавіты калектыў. У такім буйным прадпрыемстве вытворча-гаспадарчая дзейнасць будуецца на камандным узаемадзеянні, бо нельга дасягнуць добрага выніку, калі кожны стане працаваць па-свойму.

У нашым калектыве шмат работнікаў, якія звязалі з таварыствам усё сваё жыццё і працуюць у ім па 30 і больш гадоў. Сярод іх начальнік участка № 1 (Цяхцін) Кацярына ЧЫЖАКОВА. Яе працоўны стаж вымяраецца 38 гадамі. Сорак гадоў робіць інспектарам аддзела кадраў Кацярына КУЛЯШОВА, 31 працуе лабарантам малочнай галіны Раіса СКАЧКОВА. Начальнік участка № 4 (Стараселле) Рыгор ЖУКАЎ, як кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

З года ў год выдатных працоўных вынікаў дабіваюцца механізатары, патомныя земляробы Мікалай ШУТОЎ, Анатоль ІГНАТОВІЧ, Сяргей АРЛОЎ, Яўген ЗАЛАТУХІН, Сяргей СТРАЛЬЦОЎ, Рыгор ЛЮБУШАК, вадзіцель Васіль ЛАХТАНАЎ і іншыя. Як тут не прыгадаць і вядомую сямейную дынастыю ПЛЕХАВЫХ? Заснавальнік яе, Сяргей Дзмітрыевіч, шчыруе механізатарам, сыны Дзмітрый і Аляксандр, адпаведна, працуюць вадзіцелем і слесарам.

Ёсць свае маякі, на якіх раўняюцца ўсе, і ў жывёлагадоўчай галіне. Найперш гэта вядомыя далёка за межамі таварыства аператары машыннага даення Цяхцінскага МТК Вольга ГРЫШКОВА і Таццяна АЛЬШЭЎСКАЯ, даглядчык жывёлы Алеся БУРАЯ.

Чакаем, што сваё важкае слова скажа і маладое папаўненне. Дарэчы, працэнт замацаванасці маладых спецыялістаў у нашай гаспадарцы адзін з высокіх, ён набліжаецца да адзнакі ў 90 адсоткаў. Гэта сведчыць пра тое, што ў ААТ “Новая Друць” створаны належныя ўмовы не толькі на рабочых месцах, але і для самарэалізацыі работнікаў, у тым ліку і маладых, у духоўным плане. Таксама ў нас няма, напрыклад, чаргі на атрыманне жылля, для маладых спецыялістаў вызначаны шэраг прыцягальных бонусаў.

Толькі сёлета мы прадаставілі першае рабочае месца адзінаццаці маладым спецыялістам. Шчыра прызнаюся, многія з іх ужо зарэкамендавалі сябе прафесіяналамі. Напрыклад, садавод Вольга ШАПАВАЛАВА, якая скончыла БДСГА, выпускнік Клімавіцкага аграрнага каледжа, ветурач Юрый АНОШКА і іншыя.

Карыстаючыся нагодай, хачу павіншаваць усіх нашых работнікаў, іхнія сем’і, ветэранаў працы нашай аб’яднанай гаспадаркі з прафесійным святам. ­

Няма высакародней за справу, як праца на роднай зямлі. Не было і не будзе нічога ганаровей за місію вырошчаць хлеб, даглядаць жывёлу. Ад шчырага сэрца жадаю здароўя, працоўных поспехаў, дабрабыту. Нам ёсць да чаго імкнуцца, развівацца і ўдасканальвацца. ­
Гутарыў Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота Міхася КАРПЕЧАНКІ   і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.


Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00