Пятница, 5 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Экспарт – першачарговая задача
17 ноября

Экспарт – першачарговая задача

Асноўным накірункам дзейнасці ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” з’яўляецца перапрацоўка і ўтылізацыя адходаў жывёльнага паходжання, а таксама вытворчасць бялковых кампанентаў для камбікормаў і тэхнічнага тлушчу.

Галоўныя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам сёння, гэта павышэнне якасці і пошук новых рынкаў збыту гатовай прадукцыі. Зараз больш за палову вырабленага экспартуецца ў краіны бліжняга і далёкага замежжа. Асноўныя спажыўцы жывёльных бялкоў і тлушчу — Расійская Федэрацыя, Літва, Чэхія, Польшча і Швецыя. Наладжваюцца кантакты з краінамі Мытнага саюза. За 9 месяцаў бягучага года таварыства экспартавала прадукцыі больш як на 800 тысяч долараў ЗША. У верасні дэлегацыя пратэінавага завода пабывала ў якасці ўдзельніка Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Грузіі. З гэтай краінай гандлёвыя сувязі былі наладжаны два гады таму, а зараз уступілі ў сілу дамовы з грузінскімі партнёрамі аб павелічэнні паставак гатовай прадукцыі. Таксама ў пачатку лістапада акцыянернае таварыства прадставіла сваю прадукцыю на Міжнародным інвестыцыйным форуме “Млын поспеху”, які праходзіў у Магілёве.


У першую чаргу, увага патэнцыяльных партнёраў акцэнтавалася на якасці вырабляемых на прадпрыемстве тлушчоў і бялковых дабавак. Адзначым, што за якасцю гатовай прадукцыі на заводзе сочаць асабліва. У спецыялізаванай лабараторыі кожная партыя праходзіць некалькі этапаў праверкі якасці, каб строга адпавядаць міжнародным ветэрынарна-санітарным патрабаванням.

З мэтай павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і далейшай якасці вырабленай прадукцыі пратэінавы завод пастаянна мадэрнізуецца. Нагадаем, што першы этап рэканструкцыі вытворчасці быў завершаны ў 2010 годзе. Поўнасцю было заменена састарэлае абсталяванне, запрацавала новая тэхналагічная лінія нямецкай фірмы HAARSLEV.


У 2011 годзе ў эксплуатацыю была ўведзена новая кацельня магутнасцю 10 тон пары за гадзіну. Высокатэхналагічная аўтаматычная ўстаноўка дазваляе кацельні працаваць аўтаномна і выкарыстоўваць у якасці паліва не толькі прыродны газ, але і тэхнічны тлушч уласнай вытворчасці.

У 2014 годзе пачалася распрацоўка новага інвестыцыйнага праекта, мэта якога — адкрыццё лініі па вытворчасці кармоў і харчовых дабавак для жывёл.

Плануецца ўсталяванне і ўвод у эксплуатацыю другой лініі цэха ўтылізацыі жывёльных адходаў магутнасцю 60 т/суткі, абсталявання для перапрацоўкі і ачысткі тлушчу, дааснашчэнне транспартнага парка адпаведнай спецтэхнікай, мадэрнізацыя аб’ектаў электразабеспячэння і многае іншае. Да рэалізацыі гэтага інвестыцыйнага праекта плануюць прыступіць у будучым годзе. ­
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара і з архіва прадпрыемства
Поделиться:

Афиша и объявления

5 сентября
18 сентября 2025 года с 9.00 до 12.00 на территории Могилевской области будет проводиться проверка системы оповещения с включением электросирен.
28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00