22 ноября
«Круглы» стол на тэму негатыўных наступстваў курэння прайшоў у ПЛ

Ва ўсім свеце сярод вострых сацыяльных праблем адной з самых значных з’яўляецца курэнне. Прычым, як для саміх курцоў, так і тых, хто проста вымушаны дыхаць шкодным смогам.
У чарговы раз аб глабальнай эпідэміі гаварылі з падлеткамі медыкі ЦРБ і райЦГіЭ падчас “круглага” стала, які прайшоў у ПЛ №17 напярэдадні Сусветнага дня адмовы ад курэння.
— Сістэматычнае спажыванне невялікіх доз нікатыну выклікае звычку, а кожная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на некалькі хвілін, — адзначыла інструктар-валеолаг райЦГіЭ Ларыса ВАРАВА. — Спецыялісты падлічылі, што ўсяго 1-2 пачакі цыгарэт утрымліваюць смяротную дозу нікатыну і іншых атрутных рэчываў. Аднак курца выратоўвае тое, што ў арганізм яны ўводзяцца паступова, бо нікатын нейтралізуе іншую атруту, якая ўтрымліваецца ў тытуні, — фармальдэгід. На жаль, залежных ад курэння людзей гэты факт мала хвалюе. Зрэшты, як і той, што тытунёвы дым утрымлівае каля 3000 хімічных рэчываў, здольных пашкоджваць жывыя тканкі. Асабліва тут трэба вылучыць тытунёвы дзёгаць, вокіс вугляроду і азоту, аміяк, сінільную кіслату і шмат іншых.
Кожнаму ўрачу ёсць чым здзівіць заўзятых курцоў. Найбольш уражальныя лічбы назавуць анколагі. Сувязь тытунекурэння з 12 формамі раку не патрабуе доказу. У першую чаргу, гэта рак лёгкіх (90% ад усіх хворых з’яўляюцца спажыўцамі тытуню), гартані, поласці носа, рота, страўніка, падстраўнікавай і малочнай залоз, шыйкі маткі, мачавога пузыра і нырак. Кожны сёмы курэц пакутуе на цяжкія хваробы кравяносных сасудаў.
Б’юць трывогу і акушэры-гінеколагі. Курэнне з’яўляецца адным з фактараў, якія выклікаюць гіпаксію плода ў выніку парушэння матачнага плацэнтарнага кроватоку. Адбываецца затрымка развіцця, павялічваецца перынатальныя захваральнасць і смяротнасць.
Сярод непрыемных наступстваў курэння, якія назавуць стаматолагі, будуць пацямненне і страта зубоў, непрыемны пах з рота, шматлікія захворванні дзясен і інш.
Тыя, хто не курыць, абураюцца, і не беспадстаўна, наконт пасіўнага курэння. Знаходжанне ў адным памяшканні з курцом на працягу 8 гадзін раўназначна выкурванню 5 цыгарэт. Таксама для пасіўных курцоў характэрныя такія ж захворванні, як і для тых, хто спажывае цыгарэту за цыгарэтай.
Яшчэ адзін момант, на які аматарам “падыміць” трэба б было звярнуць увагу – сродкі, затрачаныя не на тое, каб умацаваць сваё здароўе, а наадварот, добраахвотна яму нашкодзіць. Аўтар гэтых радкоў спыталася ў некалькіх сваіх знаёмых, колькі грошай ім даводзіцца выдаткоўваць на цыгарэты. Двое з іх адзначылі, што набываюць не самыя дарагія тытунёвыя вырабы, дый выкурваюць толькі адзін пачак за дзень. Але яны не падлічвалі, якая сума набягае за год! Улічваючы кошт пачка “сярэдніх” цыгарэт у 1,4 дэнамінаваныя рублі, можна падлічыць, што за 12 месяцаў на вецер вылятае звыш 500 рублёў. Мабыць, для некага гэта лічба не вялікая. А калі выкурваць больш за 1 пачак? Ці курыць даражэйшыя цыгарэты? Вядома, задумацца ёсць аб чым.
ДАРЭЧЫ
Толькі праз магазіны райста ў нашым раёне штомесяц рэалізоўваецца звыш 86 000 пачкаў цыгарэт. За 9 месяцаў сёлета тытунёвых вырабаў прададзена амаль на 850 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Тэкст і фота Вольгі НАБОКАВАЙ
Поделиться: