22 ноября
Прафесіяналізм і адказнасць кадравага патэнцыялу

У Бялынічах прайшло выязное пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама, на якім былі разгледжаны два пытанні: “Аб выніках сацыяльна—эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за 9 месяцаў 2016 года” і “Аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца кадрамі аграпрамысловага комлексу Бялыніцкага раёна, па нарошчванні аб’ёмаў валавай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі”. Старшынстваваў на пасяджэнні кіраўнік Магілёўскай вобласці Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ.
З інфармацыяй па другім пытанні выступіў старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Валерый СЯМЁНАЎ, які дэтальна прааналізаваў дынаміку развіцця жывёлагадоўчай, раслінаводчай, корманарыхтоўчай галін раёна на працягу 2013 – 2015 гадоў і за 10 сёлетніх месяцаў, агучыў задачы, што ставяцца перад раёнам і сельгаспрадпрыемствамі ў новым годзе.
У сваёй справаздачы старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА адзначыў, што на Бялыніччыне няма стратных сельгаспрадпрыемстваў, узровень таварнасці малака, што адпраўляецца на перапрацоўку, павялічыўся з 86,5 працэнта ў 2013 годзе да цяперашніх 90,1. У сельгаспрадпрыемствах планава праводзіцца аптымізацыя структуры пасяўных плошчаў, у 2014 годзе выканана даручэнне кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве новых малочна-таварных ферм, і цяпер з 26 ферм 15 абсталяваныя сучаснымі даільнымі заламі. Старшыня райвыканкама запэўніў, што работнікі малочнай галіны раёна бягучы год завершаць выхадам на запланаваны паказчык па валавай вытворчасці малака.
Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што для далейшага развіцця выворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў раёне, як і на Магілёўшчыне ў цэлым, за апошнія гады зроблена нямала. Галоўная задача заключаецца ў захаванні станоўчай дынамікі, трэба працаваць таксама на будучыню, трывалы падмурак якой закладваецца сёння.
Эфектыўнасць працы, дэтальна пралічанае бачанне рэальных перспектыў, гаспадарскі падыход, у тым ліку і ў абыходжанні з галоўным багаццем – зямлёй, – вось тое, што павінен пастаянна праяўляць кожны работнік, кожны спецыяліст і кіраўнік. У якасці добрага прыкладу Уладзімір Даманеўскі неаднаразова звяртаў увагу на СВК “Калгас “Радзіма” і яго старшыню Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА, заклікаючы прысутных на пасяджэнні кіраўнікоў бялыніцкіх сельгаставарыстваў не соромецца пастаянна вучыцца гаспадаранню, сучасным падыходам па арганізацыі эфектыўнай вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Аляксандра Міхайлавіча.
Падчас абмеркавання інфармацыі Валерыя Сямёнава і справаздачы Мікалая Кадаценкі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег ЧЫКІДА, першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алег МАСЛАК і іншыя гаварылі аб ролі прафесійнага патэнцыялу кіраўнікоў і спецыялістаў, у тым ліку і райсельгасхарчу, па вырашэнні ўсіх задач, пастаўленых перад аграпрамысловай галіной Бялыніччыны, спыняліся на момантах, што перашкаджаюць яшчэ эфектыўна выкарыстоўваць маючую дастатковую матэрыяльна-тэхнічную і тэхналагічную базы, кадравы патэнцыял мясцовага АПК. У сувязі з гэтым прагучалі нараканні на працу кіраўнікоў і спецыялістаў калектываў райсельгасхарчу, райветстанцыі, некаторых сельгаспрадпрыемстваў.
Па выніках абмеркавання пытання “Аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца кадрамі аграпрамысловага комлексу Бялыніцкага раёна, па нарошчванні аб’ёмаў валавай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі” прынята адпаведнае рашэнне, якім, у тым ліку, прадугледжваецца правядзенне атэстацыі, а таксама і навучання ветэрынарных урачоў, заатэхнікаў, загадчыкаў жывёлагадоўчых ферм і комплексаў сучасным метадам гаспадарання, па тэматыцы няўхільнага захавання патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве.

Міхась КАРПЕЧАНКА
Фота аўтара
Фота аўтара
Поделиться: