Понедельник, 12 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - “Жывёле, як і чалавеку, патрэбны клопат і...
22 ноября

“Жывёле, як і чалавеку, патрэбны клопат і пяшчота”

У маладосці Раіса Сцяпанаўна, як і большасць тагачаснай вясковай моладзі, спрабавала застацца жыць і працаваць у Магілёве. Аднак прыцягненне зямлі і сялянская загартоўка аказаліся мацнейшымі. Яна вярнулася дадому ў родную Машчаніцу, выйшла замуж. Пабудавалі з мужам дом, нарадзілі і выгадавалі дваіх дзяцей.
У вёсцы, як вядома, няма вялікай разнастайнасці вакансій, таму Раіса Новікава вырашыла звязаць свой лёс з тым, што было для яе найбліжэй, — з жывёлагадоўляй. Спачатку працавала аператарам машыннага даення, апошнія 11 гадоў даглядае цялятак. Зараз на МТК “Ключыкі”, дзе працуе жанчына, падрастаюць цялушкі для папаўнення дойнага статку ААТ “Новая Друць”. Усяго пад апекай жывёлавода знаходзіцца 215 галоў буйной рагатай жывёлы ва ўзросце ад 6-ці да 12-ці месяцаў. Участак работы вялікі. Хоць большасць працаёмкіх аперацый выконваецца механізаваным спосабам, аднак шмат чаго трэба зрабіць і рукамі, дзе-нідзе падкласці жывё­ле кармы, пастаянна сачыць за чысцінёй і санітарным станам у хлеве, сачыць за здароўем цялушак.
А дома руплівіцу з нецярпеннем чакае яшчэ адна гаспадарка. На гэты раз – падсобная.
— У нас заўсёды было многа гадаванцаў, — усміхаецца Раіса Сцяпанаўна. — Трымалі дзве каровы, каня, свіней, птушку. Сёлета крыху збавілі абароты, узрост ужо не той. Але ёсць у нас свінні, трусы, бычок, куры.
Кожную раніцу Раіса Новікава спяшаецца  на працу. Які можа быць адпачынак, калі на ферме з нецярпеннем чакаюць яе пярэстыя цялушкі?
­Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00