Среда, 8 мая 2024 года
Russian Belarusian English
8 декабря

Кніга не загублена

­
Людзі заўсёды з павагай адносіліся да пісьменніка, чалавека—творцы. Нашы класікі – Купала, Колас, Куляшоў, Быкаў, Шамякін, Танк, Караткевіч, Пысін… Яны былі зоркамі ў свой час, свецяць усім нам сваім духоўным святлом і сёння.

А якая роля сённяшняга пісьменніка ў культурным і грамадскім жыцці краіны? Як працуецца ім? Якімі клопатамі жывуць? На гэтыя і шмат іншых пытанняў адказаў ІІІ з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі, які нядаўна прайшоў у вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Удзел у яго працы прыняло каля 400 дэлегатаў і гасцей, у тым ліку і замежных – творчыя дэлегацыі з Расіі, Казахстана, Малдовы, Літвы, Латвіі, Таджыкістана.

Зварот кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра ЛУКАШЭНКІ да дэлегатаў і ўдзельнікаў пісьменніцкага з’езда зачытаў намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар БУЗОЎСКІ.

Справаздачны даклад аб дзейнасці СПБ за прамінулую пяцігодку зрабіў старшыня гэтага грамадскага аб’яднання Мікалай ЧАРГІНЕЦ.

— Пісьменніцкія з’езды, — сказаў выступоўца, — з’яўляюцца своеасаблівымі агледзінамі зробленага за справаздачны перыяд. На іх ацэньваюцца недахопы працы творчай арганізацыі, падсумоўваюцца здабыткі, абмяркоўваюцца і выпрацоўваюцца планы. Толькі за апошнія пяць гадоў выдадзены 1757 кніг. Гэта не мала. Але выніковасць працы пісьменнікаў зусім не залежыць ад колькасці выдадзеных імі твораў, а толькі ад іхняй якасці.

Сёння кнігагандаль і выдавецтвы ў першую чаргу хочуць бачаць такую кнігу, якая будзе куплена, прачытана. Ніхто не жадае загрувашчваць  склады, несці страты.

Выданне кніг стала ці не  асноўным пытаннем з’езда. Меркаванні, спрэчкі былі розныя. На чым пагадзіліся? Па-першае, у два разы павялічыць ганарары за апублікаваныя творы. Гэта добрая прыбаўка. Але ж, з другога боку, ёсць небяспека, што беларуская кніга стане яшчэ даражэй. Хто яе тады будзе купляць?

Дарэчы, і сам пісьменнік не павінен быць пасіўным. Трэба і яму больш актыўна рэкламаваць свае творы, звяртацца да спонсараў за фінансавай падтрымкай, вучыцца працаваць і жыць у новых умовах. Творцу патрэбна не проста выдаваць кнігу, але і думаць, ці знойдзе яна сцежку да сэрца чытача.

Ішла размова на з’ездзе і аб тых цяжкасцях, з якімі пісьменнікі сустракаюцца ў сваёй працы. Гэта, вядома, адсутнасць агульнага прызнання грамадствам значнасці кнігі і працы майстроў слова. Цяпер творчасць у літаратуры ўспрымаецца хутчэй як хобі, а не прафесія. А гэта недапушчальна. Таму былі ўзнятыя на з’ездзе праблемы забеспячэння пісьменнікаў пенсіямі, вышэйшымі за мінімальныя, выдзялення ім арэнднага жылля… Адзначаліся таксама перакосы і ў справе аптымізацыі бібліятэк.

— Кніга сёння не загублена, і гэта ніколі не здарыцца. Сёння яна лепшая, чым учора, а заўтра будзе лепшай, як сёння, — такімі словамі завяршыў сваю справаздачу кіраўнік пісьменніцкага саюза.

Дзейнасць СПБ за справаздачны перыяд ацэнена станоўча. Старшынёй пісьменніцкай арганізацыі аднагалосна выбраны Мікалай Чаргінец, яго намеснікамі – Анатоль КРЭЙДЗІЧ і Алена СТЭЛЬМАХ.
­
З’езд завяршыў сваю працу. А што ён значыць для саміх літаратараў? На гэтыя пытанні адказалі магілёўскія пісьменнікі.
Мікалай БАРЫСЕНКА, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Беларусі:
— З’езд – гэта магчымасць падсумаваць пройдзены адрэзак часу, пабудаваць і выверыць далейшыя планы.
У апошнія гады актыўна развіваецца краязнаўчая тэматыка, шмат увагі ўдзяляецца гістарычнай тэме. У гэтым творчым кірунку працую і я.
Ёсць у мяне мара напісаць мастацкую кнігу пра магілёўскія каштоўнасці. Маю на ўвазе тыя багацці, якія падчас вайны былі вывезеныя з Магілёва і зніклі па дарозе. Яны не знайшліся і па сённяшні дзень.
Спадзяюся, што гэтыя каштоўнасці не вывезеныя ў замежжа, а ляжаць дзесьці непадалёку ад Магілёва.
Васіль НАЙДЗІН, сатырык:
— Для мяне з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі – гэта цёплая сустрэча з творцамі, якія прыехалі ў Мінск з розных куточкаў нашай краіны, каб абмеркаваць самыя розныя пытанні. А гэта дае штуршок для новых творчых пошукаў і разважанняў, якія потым пакладуцца на паперу, каб нарадзіцца мастацкім творам.
Сатыра і гумар – складаны жанр літаратуры. На жаль, на з’ездзе не было сказана аб ім ні слова. Няўжо сатыра і гумар нам не патрэбныя? На маю думку, толькі вострым, едкім слоўцам можна паспяхова змагацца з негатыўнымі з’явамі жыцця. Бо здаровы смех — гэта здаровая нацыя.
Мікола САЛАЎЦОЎ, паэт:
— Пяць гадоў, што прайшлі пасля мінулага з’езда, былі для мяне вельмі плённымі. Выдаў кнігу вершаў, падрыхтаваў да друку яшчэ дзве. Яны адрэдагаваны ў сталічных выданнях, уключаны ў выдавецкія планы. Але, на жаль, з году ў год па невядомых прычынах не выдаюцца.
Аб праблемах кнігавыдання многія пісьменнікі гаварылі на з’ездзе. Спадзяюся, што цяпер кіраўніцтва СПБ будзе больш увагі ўдзяляць пісьменнікам з рэгіёнаў.
Віктар КУНЦЭВІЧ,  паэт:
— Без кнігі немагчыма знайсці новыя веды, дакрануцца да таго невядомага і цікавага, што цяжка непасрэдна ўбачыць у рэальным жыцці. Толькі папяровая кніга захоўвае ў сябе часцінку душы таго, хто яе стварыў – напісаў і выдаў.

Мікола ПАДАБЕД,
дэлегат ІІІ з’езда Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00