Суббота, 27 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У музеі СВК “Калгас “Радзіма” правялі сустрэчу...
19 декабря

У музеі СВК “Калгас “Радзіма” правялі сустрэчу вучняў Вішоўскай школы з Паўлам ДЗІМІТРЫЯДЗІ

­У канцы лістапада свой 55-гадовы юбілей адзначыў вядомы мастак Павел ДЗІМІТРЫЯДЗІ. Гэта стала нагодай правядзення ў музеі СВК “Калгас “Радзіма” сустрэчы вучняў Вішоўскай школы са знакамітым земляком.

Малая радзіма, вёсачка Гняздзін, і прыветная беларуская прырода сталі для яго сапраўднай крыніцай натхнення. Як расказаў суразмоўцам сам шаноўны госць, маляваць пачаў вельмі рана. Аднойчы бацька прынёс дадому паштоўку з выявай крэйсера “Аўрора”, і ён скапіраваў яе на ліст паперы. У 1977 годзе скончыў Вішоўскую СШ і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, а пасля службы ў войску прадоўжыў вучобу ў Маскоўскім Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы (былым Строганаўскім).

За ўдзел ва ўсесаюзнай ВДНГ СССР “Прырода – невычэрпная крыніца натхнення” ў 1988 годзе быў адзначаны дыпломам. Карціны мастака выстаўляліся ў раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, знаёміліся з імі жыхары абласнога цэнтра, Мінска, краін блізкага і далёкага замежжа. Ён пастаянна прымае ўдзел у міжнародных пленэрах, прысвечаных В. К. Бялыніцкаму-Бірулю, фестывалях нацыянальных культур, якія праходзяць у нашай краіне. Павел Іванавіч распрацаваў і выканаў герб Магілёўскай вобласці, які прызнаны лепшым сярод больш як дваццаці праектаў. Таксама наш зямляк з’яўляецца адным з ініцыятараў і арганізатараў рэгіянальных мастацкіх пленэраў, якія праходзілі на Вішоўскай зямлі, стварэння ў музеі СВК “Калгас “Радзіма” карціннай галерэі.

У свой час па блаславенні архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага ўладыкі Максіма стаў займацца іконапісаннем.

— Першы раз мяне папрасілі як пейзажыста распісаць сцены  Трохсвяціцельнага сабора на матывы біблейскіх сюжэтаў, — распавёў ён сваім слухачам. — А пасля ўладыка Максім прапанаваў напісаць ікону “Плат Веранікі”.

Аднак новая справа аказалася не такой лёгкай, як падавалася на першы погляд. Калі працаваў над звычайнай карцінай, то мог па восем гадзін запар не выпускаць пэндзлік з рук, а ў выпадку з іконай хутка стамляўся. Павел Іванавіч пачаў шукаць парады ў прадстаўнікоў духавенства. Аказалася, што без малітвы гэты занятак не будзе прыносіць плён. Мастак зацікавіўся асновамі праваслаўнай культуры і ў хуткім часе стаў шчырым вернікам. Падмацаваная верай праца пайшла нашмат лягчэй. Ён напісаў ікону Божай Маці для Пацёмкінскага палаца ў Крычаве, абраз свяціцеля Георгія Каніскага, выканаў іканастасы для Свята-Мікольскага манастыра, распісваў Свята-Пакроўскі храм у аграгарадку Вейна, удзельнічаў у роспісе храма іконы Божай Маці Усецарыцы ў Казіміраўцы. Не пакінуў без увагі і царкву святых апосталаў Пятра і Паўла ў аграгарадку Вішоў. Там зараз знаходзіцца некалькі абразоў яго работы. У хуткім часе мастак плануе правесці на Вішоўшчыне пленэр з удзелам вядомых пейзажыстаў, прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

Падчас гутаркі з вучнямі мастак не толькі расказваў пра сваё жыццё, гады маленства і вучобу. У першую чаргу ён даносіў да дзяцей простыя жыццёвыя ісціны, якімі кіруецца сам і якія дапамагаюць пераадольваць цяжкасці. Гэта просты шлях і “царскі” шлях.

— Па жыцці лепш кіравацца “царскім” шляхам, — сказаў Павел Іванавіч. — Гэта значыць, імкнуцца не пражыць жыццё бязмэтава, але і не заганарыцца ад высокіх дасягненняў, заўсёды памятаць пра свае карані, ведаць гісторыю сваёй краіны, любіць і шанаваць традыцыі роднай зямлі.
­
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара

Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00