Среда, 1 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Першы раённы суботнік прайшоў 25 сакавіка
30 марта

Першы раённы суботнік прайшоў 25 сакавіка

­25 сакавіка прайшоў першы з запланаваных на вясну раённы суботнік па навядзенні парадку і чысціні ў грамадскіх месцах, на тэрыторыях вакол прадпрыемстваў і арганізацый, на воінскіх пахаваннях і грамадзянскіх могілках.

На вызначаных да ўборкі аб’ектах быў наведзены парадак.

Вялікі аб’ём работ выканалі працаўнікі БУКП “Жылкамгас”, якія прыбіралі тэрыторыю па вуліцы Чапаева, у месцах агульнага выкарыстання, на могілках.

Выдатна папрацавалі калектывы ПМК-241 і райста, якія былі занятыя на ўборцы тэрыторый вакол уласных вытворчых і адміністрацыйных аб’ектаў, абнаўлялі фасады будынкаў. Працаўнікі ААТ “ПМК-82 Вадбуд” ліквідоўвалі несанкцыянаваныя звалкі, работнікі сельгаспрадпрыемстваў наводзілі парадак вакол МТФ, МТК, на тэрыторыях, адведзеных для захоўвання сельгастэхнікі, і ў зонах санітарнай аховы артсвідравін і воданапорных вежаў.

Калектыў Свяцілавіцкага лясніцтва ўдзельнічаў у пасадцы лесу каля вёскі Сіваі.

Актыўна ўдзельнічалі ў суботніку і навучэнцы школ раёна. Яны навялі чысціню на тэрыторыі вакол сваіх навучальных устаноў, на вуліцах райцэнтра, аграгарадкоў і вёсак.

У вёсцы Сіпайлы Вішоўскага сельсавета мясцовыя жыхары арганізавана выйшлі прыбраць тэрыторыю могілак. Высякалі кустоў’е, зграбалі і спальвалі апалую лістоту каля 30 чалавек.

— Мы клапоцімся аб чысціні свайго паселішча, — гаворыць адна з удзельніц суботніка Галіна ПАТАРЫКІНА. — Старую частку могілак даглядаем агульнымі сіламі, бо ўсе родныя і блізкія тых людзей, якія тут пахаваны, даўно памерлі. Стараста вёскі Алена ПАПКОВА разам са старшынёй Вішоўскага сельвыканкама Фёдарам РЫДЗЕЦКІМ  прапанавалі нам зрабіць добрую справу і, бачыце, колькі людзей падтрымалі яе ініцыятыву. А мінулай восенню разам з некаторымі энтузіястамі добраўпарадкавалі крыніцу на ўскрайку Сіпайлаў. І цяпер усе жадаючыя могуць карыстацца смачнай вадой з яе.

Дарэчы, у гэты дзень жыхары сельскіх паселішчаў актыўна выходзілі на працу, шчыравалі вакол уласных сядзіб. У вёсцы Голубаўка парадак на сваім лецішчы наводзілі дачнікі з Магілёва.

— Спецыяльна прыехалі праведаць як перазімаваў бабулін дом, — распавяла карэспандэнту раёнкі Вераніка ХАМАНЕЕВА. — У нашага лецішча два ўласнікі, але прыбіраем тут толькі мы. Да таго ж, так званыя сваякі замянілі ў хаце ўсе замкі, бо лічаць толькі сябе паўнавартаснымі гаспадарамі. А самі хоць бы паперчыну за сабой прыбралі! Але гэта ж наша маленькая радзіма. Як можна смеціць у дарагім сэрцу месцы?

Парадак наводзілі. А смецце засталося

На жаль, не ўсе грамадзяне свядома адносяцца да навядзення парадку на сваёй зямлі. Многія як смецілі, так і працягваюць брудзіць далей. А дапамагаем такім “шкоднікам” мы з вамі. Чаму? Таму што моўчкі прыбіраем за імі. Прывіць навыкі чысціні дарослым людзям складана, але не немагчыма. Па-першае, – трэба навучаць гаспадарскім адносінам да роднай зямлі. Той, хто робіць прыгожа для сябе, не будзе разводзіць беспарадак і ў месцах агульнага карыстання.

Літаральна праз пару дзён пасля суботніка у аб’ёктыў рэдакцыйнага фотаапарата патрапілі вось гэтыя “прыгожыя” месцы, што на здымках. І, калі па фота, што зверху, зробленым на ўскрайку Бялыніч, можна здагадацца, што ідзе будоўля, людзі не парупіліся давесці ўсё да ладу, то другі здымак, зроблены, дарэчы, у гаражным кааператыве “Дазор”, проста крычыць нядбайным гаспадарам: “Прыбярыце тут!”. А за пару крокаў знаходзяцца шматкватэрныя дамы, гуляюць дзеці, якія могуць забрысці ў гэты сметнік, параніцца аб шкло…
­
8 красавіка адбудзецца чарговы раённы суботнік. І ў тых, хто не паспеў навесці чысціню, з’явіцца яшчэ адзін шанец прыбраць не толькі зямлю, але і навесці парадак ва ўласным сумленні. Але, вядома, зрабіць гэта варта раней. Хоць бы і таму, што на Бялыніччыне працягваецца месячнік чысціні, якую трэба наводзіць кожны дзень, каб потым толькі падтрымліваць.
­
­Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара.

Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00