Среда, 1 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У сельгаспрадпрыемствах раёна распачалася...
3 апреля

У сельгаспрадпрыемствах раёна распачалася сяўба ранніх яравых культур

У ААТ “Бялынічы” магутная тэхніка выйшла на палі яшчэ ў мінулую суботу. Першым у пульхную раллю адправіўся авёс. Яго літаральна за некалькі дзён пасеялі на 105 гектарах, як і планавалася. Зараз чарга дайшла да ячменя. Каля Вялікага   Кудзіна магутныя трактары “Беларусы”-1221 і -2022 пад кіраўніцтвам Васіля ЦЕЛЬМАНКОВА і Дзмітрыя ЧАЙКОЎСКАГА рыхтавалі глебу да сяўбы. Следам за імі на энерганасычаным трактары “Беларус”-3022 з пасяўным агрэгатам АКПМ-6 кіруецца Дзмітрый КІРЫЛЕНКА. Дзённая норма для механізатара – пасеяць 25 гектараў, аднак ён перавыконвае яе амаль што ўдвая. Уважліва сочыць за ходам вясенне-палявых работ малады спецыяліст, аграном Віталь КЛІМАЎЦОЎ, які ў мінулым годзе скончыў БСГА. Гэтая пасяўная для яго другая па ліку.
— Я правяраю сеялку пасля кожнай загрузкі, уважліва сачу за тым, каб не забіваліся адтуліны, праз якія зерне патрапляе ў зямлю, кантралюю якасць ворыва, — гаворыць Віталь. — Увогуле, зараз пачалася самая напружаная пара, але часовыя складанасці мяне не палохаюць. І надвор’е спрыяе нашай працы.
— Агульная плошча пад сяўбу ячменя складае 900 гектараў, — інфармуе журналіста галоўны аграном ААТ “Бялынічы” Раман КАЛЫВАНАЎ. — Пасля будзем сеяць яравую пшаніцу, лён, аднагадовыя зернебабовыя культуры і кукурузу. Гэта яшчэ больш за 2000 гектараў. Паралельна з правядзеннем сяўбы ў гаспадарцы пачалі падкормліваць азотнымі ўгнаеннямі азімыя культуры. Занятыя на гэтых работах Аляксандр КАПЫТКОЎ і Аляксандр САСНОЎСКІ штодзень удвух апрацоўваюць больш за 100 гектараў азіміны.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00