Суббота, 18 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Высокія тэхналогіі шырока ўкараняюцца ў практыку...
21 июня

Высокія тэхналогіі шырока ўкараняюцца ў практыку работы бялыніцкіх медыкаў

Аб’яўлены сёлета год навукі прадугледжвае ўзаемадзеянне навукі з усімі сферамі нашай жыццядзейнасці. І ў першую чаргу з такімі, як эканоміка, адукацыя і, безумоўна, медыцына. Высокія тэхналогіі шырока ўкараняюцца і ў практыку работы бялыніцкіх медыкаў.

— Дзякуючы прагрэсіўным тэхналогіям значна палепшылася якасць медыцынскага абслугоўвання нашых пацыентаў, — гаворыць галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО. — Электроннай чаргой і замовай талона да ўрача праз інтэрнэт ужо нікога не здзівіць. Гэтымі паслугамі карыстаюцца многія жыхары Бялыніччыны.

Некалькі месяцаў назад у паліклініцы быў устаноўлены рэнтгенадыягнастычны апарат “УНІЭКСПЕРТ тры плюс” для правядзення рэнтгенаскапічных і рэнтгеналагічных даследванняў, у якім аналагавая апрацоўка здымкаў заменена на лічбавую. За кароткі час апарат ужо выдатна зарэкамендаваў сябе. Нашмат павысілася якасць здымкаў, скараціўся час іх апрацоўкі. Да таго ж, можна перадаваць іх у лічбавым фармаце па электроннай пошце.

Таксама кожная сельская ўрачэбная амбулаторыя аснашчана спецыялізаванай праграмай “Урач агульнай практыкі”, якая дазваляе пераводзіць дакументы пацыентаў у лічбавы фармат, больш поўна сачыць за правядзеннем дыспансерызацыі на вёсцы, збіраць і акумуляваць звесткі аб хваробах чалавека ў лічбавым фармаце і многае іншае. Таксама ў практыку актыўна ўкараняецца тэлемедыцынскае кансультаванне пры дапамозе сеткі інтэрнэт і скайпа. Гэтая паслуга стане карыснай для тых, хто па стане здароўя не можа наведаць медыцынскую ўстанову.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
2 апреля
­­Белыничскому району газоснабжения (г.Белыничи, ул.Строителей, 1) требуется на постоянную работу слесарь по обслуживанию и ремонту наружных газопроводов...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00