9 августа
На Бялыніччыне ўборачная кампанія набірае абароты

Уборачная кампанія набірае абароты. У гэтым карэспандэнт “Зары над Друццю” пераканалася на прыкладзе ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Праца на полі каля вёскі Камяніца кіпела, і нават абедзенны перапынак не запавольваў яе: хтосьці прыходзіў на абед, а нехта і заняў ужо звыклае месца ў кабіне камбайна і заводзіць рухавік.
Праца аб’ядноўвае. Так, напрыклад, сустракаюцца сельскагаспадарчыя дынастыі. Камбайнер Яўген ВАРАБ’ЁЎ прывёў працаваць у гаспадарку сына Андрэя. Ён больш за дваццаць гадоў адпрацаваў на зямлі. На пытанне, чаму абраў для сябе нялёгкую прафесію хлебароба, адказвае:
– Гэта звычка, якая засталася з армейскіх часоў. Там даводзілася шмат працаваць. Акрамя таго, так жылі нашы дзяды, бацькі. Таму хто, калі не мы?
У Яўгена Дзмітрыевіча ёсць вялікая падтрымка – яго жонка, якая даглядае прысядзібны ўчастак. Дапамагае ім таксама і дачка, якая жыве і працуе зараз ў Барысаве, але не забываецца на бацькоў, прыязджае да іх. Ужо тры гады, як Яўген Дзмітрыевіч знаходзіцца на пенсіі, але, як і раней, імкнецца на поле– не важна, уборачная ці пасяўная, праца заўсёды знойдзецца. Галоўнае – каб хацелася яе рабіць.
Андрэй ВАРАБ’ЁЎ, які прадаўжае бацькаву справу, стварае ўражанне чалавека сціплага, негаваркога. Затое ў ім вельмі добра ўжываюцца любоў да працы і зямлі. Напэўна, ён дзякуючы гэтаму і перамог у раённым спаборніцтве ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” сярод моладзі да 31 года ў мінулым годзе. Андрэй заўсёды ў перадавіках, працуе, не шкадуючы сіл. З самага ранняга дзяцінства ў яго быў прыклад бацькі.
У сельскай гаспадарцы працаваць прыходзіцца ад раніцы і да позняга вечара, падчас уборкі збожжа – амаль што да самай ночы. Кормяць двойчы на дзень. Ежу падвозяць на раздатачных машынах прама ў поле. Да каго ні падыйдзеш запытаць, ці добра іх тут кормяць, адказваюць, што не проста добра, а выдатна. Акрамя таго, калі абед у сталовай каштуе, напрыклад, 3 рублі, удзельнікі ўборачнай плацяць за яго толькі 30 капеек.
– Стараемся, каб ежа была разнастайная. У нас ёсць спецыяльны журнал, куды людзі запісваюць, чаго б ім хацелася. Закупілі нядаўна гародніну, бо просяць свежай – агуркі, капусту. У спякоту робім халаднікі. Мы ідзем насустрач удзельнікам жніва, якія здабываюць хлеб, бо ў іх павінна быць усё неабходнае, – распавяла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Вольга НІКАЛАЕНКА.
Пераможцам на ўборачнай кампаніі ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў мінулым годзе стаў Васіль БУЛАНОВІЧ.
– Чым больш намалоціш, тым большай будзе зарплата, бо яна залежыць ад намалоту”, – дзеліцца сакрэтам паспяховых вынікаў працы Васіль Рыгоравіч. Па асноўнай прафесіі Васіль Рыгоравіч – майстар-наладчык, займаецца рамонтам машын і трактароў, а ў час жніва перасаджваецца на камбайн. Яго бацька таксама працаваў на зямлі.
Мы з Васілём Рыгоравічам едзем па полі на камбайне. Каласы трыцікале падмінаюцца пад жатку і зразаюцца нажамі. Буслы, нічога не баючыся і не рэагуючы на грохат рухавіка, падлятаюць блізка да самай машыны. Вось і напоўніўся бункер. Збожжа сыплецца ў кузаў МАЗа і адпраўляецца на збожжаток.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара
Поделиться: