Папярэднікаў трывалы падмурак

У Палацы культуры вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі i 81-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці.
Удзел ва ўрачыстасці прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай КАРОЦІН, Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр БАЙКОЎ, поўныя кавалеры ордэна Працоўная Слава, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і саветаў дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь.

Адкрываючы сход, Дзмітрый Харытончык падкрэсліў, што ўтварэнне 1 студзеня 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі паклала пачатак рэальнаму станаўленню беларускай нацыянальнай дзяржавы. Яна ўпершыню здабыла ўсе асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці: тэрыторыю, органы ўлады ў цэнтры і на месцах, уласную сістэму заканадаўства, міжнароднае прызнанне.

І ўсё ж лідарам беларускай нацыі Зміцеру ЖЫЛУНОВІЧУ, Аляксандру ЧАРВЯКОВУ, Іосіфу ДЫЛА ўдалося рэалізаваць ідэю Беларускай Савецкай Рэспублікі і 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі аб утварэнні тады Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

суб’ектам, – падкрэсліў Дзмітрый Харытончык.
Жыхары Прыдняпроўскага краю з першых дзён утварэння беларускай дзяржавы ўзяліся за аднаўленне разбуранай Першай сусветнай вайной гаспадаркі. Працоўны запал многіх рабочых і сялянскіх калектываў быў неверагодна высокім.

Але мірнае будаўніцтва абарвала Вялікая Айчынная вайна. Магілёўская вобласць панесла ў ёй найцяжэйшыя страты. Загінуў кожны трэці яе жыхар. За подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 114 выхадцам рэгіёну было прысвоена высокае званне – Герой Савецкага Саюза, а 23 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Сярод іх і бялынічане – разведчык Іосіф СВІДЗІНСКІ, камандзір аддзялення аўтаматчыкаў Аляксандр КАГУЦЕНКА.
Беларускі народ заслужыў павагу ва ўсім свеце гераічным супрацівам нямецка-фашысцкім акупантам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

1960-1980-я гады для Магілёўскай вобласці сталі часам нараджэння найбуйнейшых прадпрыемстваў, рэканструкцыі і пераабсталявання дзеючых. За кароткі па гістарычных мерках перыяд рэгіён стаў высокаразвітым, індустрыяльным.
– Безумоўна, гэтаму ў значнай ступені паспрыяла самаадданая праца жыхароў Прыдняпроўскага краю, – падкрэсліў Дзмітрый Харытончык. – 113 Герояў Сацыялістычнай Працы ўзгадавала магілёўская зямля.
У ліку іх і ўраджэнцы Бялыніччыны: Васіль СТАРАВОЙТАЎ, Вера БУЯКОВА, Віктар УСС, Ганна ЦЭДРЫК, Віктар ЯКУБАЎ, Станіслаў ЯНЧЭЎСКІ.
1991 год адкрыў новую старонку ў гісторыі краіны. На мапе свету з’явілася суверэнная незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь. У аснову сучаснай дзяржаўнай палітыкі пастаўлены чалавек з яго надзённымі праблемамі, жаданнем годна жыць і будаваць справядлівае грамадства. За гады незалежнасці Беларусі Магілёўская вобласць выйшла на прынцыпова новыя рубяжы развіцця. Сучасная Магілёўшчына валодае значным шматгаліновым патэнцыялам. На долю Прыдняпроўскага краю прыпадае прыкладна 10 частка аб’ёмаў прамысловай і каля 15% сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. Прадукцыя нашых прадпрыемстваў запатрабаваная на рынках больш за 110 дзяржаў, развіваецца сацыяльная сфера, штогод уводзяцца ў эксплуатацыю значныя для рэгіёну аб’екты ў сферах аховы здароўя, адукацыі, спорту і культуры, жыллё. Усе поспехі Прыдняпроўскага краю дасягнуты дзякуючы людзям, працавітым і мэтанакіраваным.

Заслужаныя ўзнагароды падчас урачыстага сходу атрымалі і шматдзетныя маці з Магілёўскай вобласці, якія ўдастоены ордэна Маці.
Пра гісторыю Беларусі за прамінулыя 100 гадоў прысутным у зале Палаца культуры вобласці распавёў і святочны канцэрт, багата ілюстраваны дакументальнай фота- і кінахронікай.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара