Среда, 2 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Даць трывалы старт на будучае
19 ноября

Даць трывалы старт на будучае

Для нас не складае праблемы зрабіць у магазіне пакупкі, аплаціць камунальныя паслугі, прыгатаваць ежу ці атрымаць даведку ў паліклініцы. Усе гэтыя навыкі нам прывілі бацькі, а зараз мы, адпаведна, навучаем асновам сацыяльна-бытавога абслугоўвання сваіх дзяцей.

А вось выхаванцам дапаможнай школы-інтэрната вельмі цяжка разабрацца з тым, як пачынаць самастойнае жыццё. Асноўныя навыкі самаабслугоўвання і знаёмства з навакольным светам яны атрымліваюць на спецыялізаваных уроках. Для гэтых мэт у школе-інтэрнаце дзейнічае кабінет сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Ён з’яўляецца адным з самых любімых месцаў знаходжання выхаванцаў. Завітваюць яны туды не толькі на ўроках, але і ў вольны час.
Складаецца кабінет з дзвюх частак – гасцінай і кухні, прычым, урокі праходзяць не заўсёды за партамі, часцей за ўсё дзеці рассаджваюцца па ўтульных канапах ці займаюць вахту на кухні. Зрабіць салату, прыгатаваць суп ці выпекчы пірог, памыць у пральнай машынцы адзенне, парукадзельнічаць, – на гэтых занятках дазваляецца ўсё.

– Сёлета ў кабінеце зрабілі касметычны рамонт і выканалі невялікую перастаноўку і абнавілі шторы, – гаворыць загадчыца кабінета СБА Алеся АГАРОДНІКАВА. – Таксама ўстанавілі перагародку, з-за чаго памяшканне прыняло выгляд двухпакаёвай кватэры. Значна дапамаглі нам нераўнадушныя жанчыны Наталля ЗАЙКІНА, урач-анэстэзіёлаг з Бараўлян, і мясцовая прадпрымальніца Вікторыя АДАМОВІЧ. Яны знайшлі спонсараў – прыватных прадпрымальнікаў з Мінска, якія выдзелілі грошы на расходныя матэрыялы. Планавалася, за кошт спонсарскай дапамогі абнавіць у кабінеце і мэблю, але ў сувязі з напружанай эпідабстаноўкай, звязанай з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі, гэта справа адкладзена да лепшых часоў.

Пакуль загадчыца кабінета праводзіць імправізаваную экскурсію па сваіх уладаннях, у пакой некалькі разоў зазіраюць дзеці. Хоць на той час у іх па­ раскладзе былі восеньскія канікулы, яны не забыліся наведаць любімую настаўніцу.
– Урокі сацыяльна-бытавога абслугоўвання проста незаменныя для нашых дзетак, – адзначае Алеся Аляксандраўна. – Усе нашы выхаванцы з асаблівасцямі развіцця, таму звычайныя бытавыя навыкі з імі трэба завучваць літаральна на памяць. У звычайнай сям’і, якой яна ні была б, прыкладнай ці нядобранадзейнай, дзеці жывуць у атмасферы цеснага ўзаемадзеяння з бацькамі, роднымі, сябрамі, суседзямі. Нашы выхаванцы пазбаўлены кантактаў з шырокім колам людзей. Таму, каб кампенсаваць гэтыя прабелы, мы наведваем магазіны, аптэку, пошту, паліклініку і іншыя грамадскія месцы, вучымся рабіць правільныя і патрэбныя пакупкі, арганізуем свой побыт, прыбіраем, мыем, прасуем адзенне і г.д. Я заўсёды стараюся, каб дзеці ўсвядомілі: гэта не разавыя заняткі, а тое, што ім трэба будзе рабіць усё жыццё. Тыя з вучняў, хто адзначаецца прыкладнымі паводзінамі і добрай вучобай, прэміруюцца спецыяльным бонусам: ім дазваляецца пажыць асобна ў спецыяльна адаптаваных пад кватэру пакоях.

Алеся Аляксандраўна не губляе цёплых сувязей з выпускнікамі школы. З многімі кантктуе праз сацыяльныя сеткі. Часта яе былыя выхаванцы звяртаюцца за парадай, прысылаюць настаўніцы віншаванні са святамі, а калі прыязджаюць у школу-інтэрнат, абавязкова зазіраюць да яе ў кабінет на кубачак чаю. Пасля гэтых візітаў у шафе імправізаванай гасцінай на некалькі па-сямейнаму цёплых фотаздымкаў становіцца больш.

­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара і з архів школы-інтэрната.

zara.by

­
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00