Суббота, 5 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Масты сяброўства паміж Рыльскам і Бялынічамі
26 мая

Масты сяброўства паміж Рыльскам і Бялынічамі

24 мая – важная дата для ўсіх славянскіх народаў, бо менавіта ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень славянскага пісьменства і культуры. З гэтай нагоды ў раённай бібліятэцы адбылася творчая канферэнцыя паміж прадстаўнікамі двух брацкіх славянскіх народаў Беларусі і Расіі з гарадоў-пабрацімаў Бялыніч і Рыльска.

На сустрэчу «Мы славяне» ў відэафармаце завіталі супрацоўнікі Рыльскай міжпасялковай і цэнтральнай Бялыніцкай бібліятэк, прадстаўнікі Рыльскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі і бялыніцкія майстры пяра.

Творчую сустрэчу адкрыла загадчык аддзела абслугоўвання Рыльскай міжпасялковай бібліятэкі Алена ЧАРНОВА, якая распавяла аб нашых знакамітых асветніках – Кірыле і Мефодзіі, дзякуючы якім славянскі свет атрымаў сваю азбуку.

Аб традыцыях святкавання Міжнароднага дня славянскага пісьменства і культуры ў Беларусі распавяла бібліятэкар раённай бібліятэкі Алена ГРЫБАЙЛАВА. Яна адзначыла, што гэта дата шырока адзначаецца ў Беларусі, і напярэдадні яе праводзяцца міжнародныя Кірыла-Мефодзіеўскія чытанні. Сёлета яны адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і былі прысвечаны значэнню жыцця і дзейнасці князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі.

Да слова сказаць, у 1990-х гадах мінулага стагоддзя Бялынічы ўжо станавіліся цэнтрам святкавання Міжнароднага дня славянскага пісьменства і культуры, сустракалі свята рэспубліканскага ўзроўню, аб чым была маштабная публікацыя ў нашай раённай газеце.

У рамках канферэнцыі выступілі члены Рыльскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Ганна ГАЛАНЖЫНА, Алег САРАНСКІХ, маладая паэтэса Кацярына ЧУЛКОВА. Яны распавялі аб даўніх сувязях з беларускімі гарадамі і рэгіёнамі, прадставілі вынікі сваёй творчасці – альманахі, зборнікі, якія выпускаюцца пры падтрымцы Курскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі. Пісьменнік Алег Саранскіх прапанаваў паўдзельнічаць у культурна-адукацыйным праекце для моладзі «Берагі сяброўства», а таксама стварыць агульны зборнік твораў аўтараў Беларусі і Расіі. З беларускага боку гутарку падтрымалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай ПАДАБЕД, журналіст райгазеты «Зара над Друццю» Святлана МАГІЛЕЎЧЫК, удзельнікі літаб’яднання пры СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага, юны аўтар, 11-класнік Свяцілавіцкага ВПКДССШ Аляксандр МАСЛЯНКОЎ і краязнаўца Андрэй СУПІТАЛЁЎ. Сябрам з Рыльска распавялі пра літаратурнае жыццё Бялыніччыны і свята беларускага пісьменства, якое шырока адзначаецца ў нашай краіне і якое летась прымаў горад па-над Друццю. Мікалай Падабед спыніўся на пытаннях, што хвалююць, напэўна, усіх майстроў пяра – пошуку новых тэм для творчасці. Ён дадаў, што творчыя сустрэчы пісьменнікаў у рамках розных фестываляў і мерапрыемстваў даюць стымул для напісання новых твораў, таксама ж як і сумесныя экскурсіі па знакавых месцах, і блізкасць пісьменнікаў да рэалій жыцця.

– Доктар павінен лячыць цела чалавека, а пісьменнік – душу. Менавіта гэтым мы павінны кіравацца ў сваёй творчасці, – даў ацэнку працы сучасных майстроў мастацкага слова Мікалай Падабед.

Пісьменнікі з абодвух бакоў прачыталі прысутным лепшыя ўзоры сваіх твораў, а таксама дамовіліся не губляць сувязей, знайсці магчымасць рабіць творчыя сустрэчы літаратараў праз інтэрнэт і, калі будзе такая магчымасць, пабачыцца ўжывую, пабываць у складзе дэлегацый на Рыльскай і Бялыніцкай зямлі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00