Успамінаць балюча, але неабходна

22 чэрвеня на тэрыторыі раёна прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Каля брацкай магілы на Алеі герояў у Ліпавым гаі адбыўся мітынг-рэквіем з урачыстым ускладаннем кветак і Усебеларускай хвілінай маўчання. Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, яго намеснікі, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.
Таксама адначасова з правядзеннем дадзенай акцыі ў арганізацыях і прадпрыемствах Бялыніччыны прайшлі выхаваўчыя гадзіны з праслухоўваннем радыёгазеты. І хвіліна маўчання для ўсіх была ў адзін час.
Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці і смутку,адбыўся і ў в. Вослеўка, падчас якога актывісты РК ГА «БРСМ»: вучні Машчаніцкай СШ, байцы студатрада «Бліскавіца» імя Героя Савецкага Саюза Б.Л. Хігрына і першы сакратар райкама Марына ШАБУСАВА ўсклалі кветкі да помніка воінам-артылерыстам.

Затым удзельнікі ўсклалі кветкі да месца бою з фашысцкімі танкамі савецкага артдывізіёна пад камандаваннем Барыса Хігрына, які праходзіў каля вёскі Вослеўка 5 ліпеня 1941 года. За свой подзвіг пры абароне падыходаў да Бялынічаў Барысу Хігрыну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Фота аўтара.
Поделиться: