Пятница, 27 июня 2025 года
Russian Belarusian English
24 января

Традыцыі працавітасці

Гаспадарлівы, адказны, прафесіянал сваёй справы і яшчэ шмат эпітэтаў гучаць на адрас многіх работнікаў сферы сельскай гаспадаркі. І цалкам заслужана, бо за звычайным жыццём людзей вёскі стаіць штодзённая, лічы што, бясконцая і цяжкая праца.

Больш за 35 гадоў шчы­руе трактарыстам жыхар вёскі Лебядзянка Анатоль ШУТОЎ. Пасля тэрміновай службы ў арміі «асядлаў» жалезнага каня, – працаваў механізатарам у тадышніх калгасе імя Чкалава, СВК «Лебядзянка», якія з цягам часу далучыліся да ААТ «Бялыніцкае рай­- ­аграпрамтэхзабеспячэнне». За плячыма ў Анатоля Васіле­віча курсы трактарыстаў Неж­каўскага ВПК і бязмежны вопыт, атрыманы ў полі, на ворыве і на жніве.
Штодзённыя пад’ёмы ў 4 гадзіны раніцы і вяртанне дадому а шостай вечара, – для яго не ў навіну. Падчас вясенне-асенніх палявых работ працаваць даводзілася і ўвогуле ад відна да цямна. Прырода ж чакаць не будзе. Зараз Анатоль Васілевіч заняты на абслугоўванні малочна-таварных комплексаў у Свяцілавічах і Прыхабах. Арганіку прыбраць, снег расчысціць, падвезці-адвезці – ці мала спраў у механізатара?
Двое сыноў Анатоля Шутова таксама звязалі свой лёс са сферай сельскай гаспадаркі. Старэйшы Віталь працуе начальнікам Быхаўскай райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, малодшы Ілья – механізатарам у РАПТЗ, як і бацька, а нявестка – аператарам машыннага даення ў Прыхабах.
– Гэта своеасаблівы сямейны падрад, – распавядае пра сям’ю Шутовых намеснік дырэктара РАПТЗ па ідэалагічнай рабоце Кацярына ВЯСЕЛЕВА. – Анатоль Васілевіч усё стараецца ­зрабіць па-гаспадарску, правільна, не адмаўляе ні ў адной просьбе. У традыцыях працавітасці выхаваны яго сын Ілья – наш лепшы камбайнер. Ужо колькі сезонаў запар ён паказвае высокія лічбы ў намалотах, быў неаднаразова адзначаны ўзнагародамі за сваю працу. Такія адказныя і працавітыя людзі – самая вялікая каштоў­насць нашай арганізацыі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00