Среда, 15 января 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - «Бронза» бялыніцкіх юнакоў
2 апреля

«Бронза» бялыніцкіх юнакоў

На базе ФАКу “Друць” прайшоў рэспубліканскі адкрыты турнір Бялыніцкай ДЮСШ па дзюдо сярод юнакоў 1998-1999 (00) і 2001-2002(03) гадоў нараджэння на прызы Бялыніцкага райвыканкама.
На працягу двух дзён прадстаўнікі 19 каманд з усіх абласцей Беларусі змагаліся за права ўзняцца на п’едыстал гонару.
Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў распачалася з парада каманд і ўручэння караваяў капітанам.
Павітаць юных спартсменаў завітала шмат ганаровых гасцей. Сярод якіх старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, яго намеснік Надзея Серыкава, заслужаны трэнер Савецкага Саюза і Беларусі, уладальнік 7 дана, адзін з заснавальнікаў школы дзюдо ў краіне, член прэзідыума Беларускай федэрацыі дзюдо Сямён Гуманаў, старшыня рэспубліканскай калегіі суддзяў Анатоль Харытонаў, спартыўны дырэктар ГА “Беларуская федэрацыя дзюдо” Валерый Каракулька.
Звяртаючыся да прысутных Аляксандр Варонін падкрэсліў, што на Бялыніччыне асаблівая ўвага надаецца развіццю спорту.
– У нашым фізкультурна-аздараўленчым комплексе, - адзначыў старшыня райвыканкама, - арганізоўваюцца гандбольныя і футбольныя сустрэчы, спартакіяды… Спадзяюся, турнір па дзюдо знойдзе прыхільнікаў і будзе штогод збіраць у Прыдруцкім краі сваіх сяброў.
Запал бадзёрасці і добрага настрою падарылі ўдзельнікам спаборніцтваў салісты раённага Цэнтра культуры і вучні ДУА “Цяхцінскі ВПК ДССШ”.
Так быў дадзены старт турніру, спартсмены пачалі выходзіць на татамі.
У выніку напружанай барацьбы першае агульнакаманднае месца занялі дзюдаісты з Оршы.
Бялынічане Мішэль Бангура і Сяргей Гаўрушэнка ў асабістым заліку занялі трэція месцы. Зусім крыху, каб стаць ў адзін шэраг з лепшымі, не хапіла Станіславу Грыневічу і Станіславу Пушкарову, хлопцы замкнулі пяцёрку мацнейшых.
(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00