Среда, 22 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства»...
23 ноября

Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» адбыўся на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі

Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» з удзелам літаратараў Барысаўскага, Бялыніцкага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў адбыўся на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Удзельнікі фэсту, пісьменнікі-аматары, пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Бярэзінскага раёна, бібліятэкары правялі іх з экскурсіяй па залах установы. Адметна, што сцены бібліятэчных памяшканняў былі ўпрыгожаны мастацкімі палотнамі мастакоў-землякоў Бярэзіншчыны.

Рэгіянальныя літаратары прадставілі калегам і гасцям сваю творчасць: вершы, гумарэскі, апавяданні. – Пабываць у атмасферы жыцця сённяшніх літаратараў было вельмі карысна як удзельнікам фэсту, так і нам, яго арганізатарам, – распавяла загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Бярэзінскай ЦБС Тамара Круталевіч. – Гэта вельмі каштоўна, што мы маем магчымасць сабрацца разам, падзяліцца сваімі набыткамі і навінамі, пазнаёміцца бліжэй. Словы ўдзячнасці і дыпломы за актыўнае супрацоўніцтва атрымалі прысутныя дырэктары бібліятэчных сетак, бо менавіта на базе гэтых устаноў культуры гуртуюцца літаратары і менавіта бібліятэкары далучаюць людзей да святла чытання, а таксама і напісання ўласных твораў.

Ссылка на источник: http://www.zara.by/2023/11/22/pershy-litaraturny-regiyon-fest-masty-syabro%D1%9Estva-adby%D1%9Esya-na-baze-byarezinskaj-rayonnaj-bibliyateki/

Поделиться:

Афиша и объявления

14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
2 апреля
­­Белыничскому району газоснабжения (г.Белыничи, ул.Строителей, 1) требуется на постоянную работу слесарь по обслуживанию и ремонту наружных газопроводов...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00