27 сентября
Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Бялыніцкага райвыканкама стаў пераможцам агляду-конкурсу
У рамках фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” адбылося і ўшанаванне лаўрэатаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю масавай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак за 2011 год. Пераможцам стаў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта, які ўдастоены Граматы 1 ступені Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і грашовай прэміі ў памеры 40 базавых велічыняў.
Поделиться: