14 ноября
Спаборніцтвы па шашках
Завяршыўся чарговы этап круглагадовай спартакіяды школьнікаў – спаборніцтвы па шашках. У агульнакамандным заліку сярод сярэдніх устаноў адукацыі перамогу святкавалі вучні СШ №2. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзнялася каманда СШ №1 імя Пашкоўскага. Трэцімі прызёрамі сталі рабяты Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Сярод базавых устаноў адукацыі першае месца заняла дружына Кудзінскай базавай школы. Другімі сталі спартсмены Навасельскага комплексу дзіцячы сад-базавая школа. У кроку ад іх спыніліся хлопчыкі і дзяўчынкі Іскраўскай базавай школы.
Поделиться: