
Падчас яго правядзення сем’ям Вольгі і Сяргея ПАЛУЯНОВІЧАЎ і Анастасіі і Мікалая РУЦКІХ з райцэнтра, Вольгі і Сяргея ВАСКОЎСКІХ з аг. Вялікая Машчаніца, Ганны і Сяргея ГАНЧАРУК з аг. Вішоў, Наталлі і Сяргея ШУТОВЫХ з аг. Цяхцін трэба было прадставіць свае творчыя здольнасці ў двух конкурсных заданнях.

Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ і іншыя адказныя пасадавыя асобы.