Пятница, 10 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости РОВД - Калі ў сям’і сышліся і кат, і ахвяра…
31 января

Калі ў сям’і сышліся і кат, і ахвяра…

    Праблема гвалту ў сям’і – адна з самых цяжкіх тэм для размовы. Часам людзі, якія церпяць ад рукі кагосьці са сваіх родных, нават не звяртаюцца ў міліцыю – плаціць штраф давядзецца з сямейнага бюджэту. Але казаць аб гэтым усё роўна трэба, каб прыпыніць чараду здзекаў.
У 2017 годзе ў раёне распачаты 12 крымінальных спраў за злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін.
    У сярэдзіне мінулага года паміж грамадзянінам К. і яго маці М. адбыўся канфлікт на глебе непрыязных адносін. К., які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, ударыў матулю нагой у падбародак, а потым, пагражаючы забойствам, нанёс у плячо і руку тры ўдары нажом. Раённым судом К. асуджаны па арт. 186 КК РБ да 1 года 2 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.
    Гэты прыклад адлюстроўвае страшэнны бок рэчаіснасці, калі сын кідаецца на маці з нажом. Каб папярэдзіць цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, супрацоўнікі РАУС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з грамадзянамі, якія робяць гвалт у сям’і, таксама праводзяць індывідуальныя гутаркі з кожным, хто стаіць на адпаведным уліку.
    Як мера стрымання такіх злачынстваў існуе гэтак званае ахоўнае прадпісанне – устанаўленне грамадзяніну, які зрабіў гвалт у сям’і, абмежаванняў на пэўныя дзеянні. Яму нельга высвятляць месца знаходжання ахвяры, наведваць яе, тэлефанаваць або пісаць у інтэрнэце. Ахоўнае прадпісанне выносіцца на тэрмін ад 3 да 30 сутак. Але здараецца так, што яно не выконваецца. Тлумачэнне гэтаму вельмі простае: сям’і становіцца шкада злачынцы, і ён вяртаецца дамоў раней тэрміна.
    У 2017 годзе ў нашым раёне прыменены 26 ахоўных прадпісанняў, за іх парушэнні 6 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. Віноўнік таксама можа быць пакараны штрафам у памеры ад дзвюх да пяцідзесяці базавых велічынь. А з 30 асуджаных на ўтрыманне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, куды звычайна накіроўваюцца грамадзяне з алкагольнай залежнасцю, 10 зрабілі гвалт у сям’і.
    Існуе тэхнічная магчымасць устанавіць у жылым памяшканні кнопку трывожнай сігналізацыі, якая будзе падключана да пульта цэнтралізаванага назірання раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. Сама магчымасць хуткага рэагавання на факты гвалту такім чынам будзе стрымліваць іх спробы ажыццяўлення. Можна нават падключыць пераносную радыёкнопку.
Існуе бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801. Ананімна штодзень з 8.00 да 20.00 можна тэлефанаваць са стацыянарнага тэлефона.
    Тэлефон кругласутачнай экстранай псіхалагічнай дапамогі ў г. Магілёве для грама-дзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і сталі ахвярамі хатняга гвалту: 8-(0222)-47-31-61. Таксама ў раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва ці па тэлефоне 78-917 аказваюць псіхалагічную, сацыяльную, юрыдычную дапамогу, а таксама прадастаўляюць магчымасць кругласутачнага знаходжання.
Поделиться:

­­Новости РОЧС

8 мая
С целью предупреждения возникновения пожаров по причине детской шалости с огнем, гибели и травматизма детей инспектор Белыничского РОЧС Александр Долголёв...
25 апреля
Безопасность на водоемах весной: больше внимания детям! Водоемы являются опасными в любое время года. Весной опасным фактором является низкая температура...
23 апреля
В конкурсе инновационны идей «ПРОБезопасностьВместе» могут принять участие граждане Республики Беларусь.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00