Маленькімі крокамі да вялікага выніку
На фінальным этапе знаходзяцца рамонтныя работы ў скверы па вуліцы Якубоўскага райцэнтра, больш вядомым як “Глінішча”. У ліку іншых ён падлягае рамонту ў рамках падрыхтоўкі горада да XXVII Дня беларускага пісьменства.
У якасці падраднай арганізацыі аб’екта выступіла ДЭУ-74. Па словах начальніка ЛДД Мікалая БУРАГА, тут пакладзена 800 кв м тратуарнай пліткі, якая замяніла пакрыццё яшчэ савецкага ўзору, у тым ліку з’явіўся дадатковы тратуар уздоўж аўтамабільнай стаянкі. Таксама ўстаноўлена 750 метраў бардзюра. На змену былой вялікай пясочніцы, што знаходзілася ў цэнтры сквера, прыйшлі 44 кв м больш зручнага гумавага пакрыцця, дзе, як і раней, размесціцца дзіцячая гульнявая пляцоўка.
Да слова, у цяперашні час супрацоўнікі ДЭУ-74 выконваюць работы па рамонце асфальтавага пакрыцця, укладцы тратуараў і бардзюраў па вуліцы Калініна ў прамежку яе ад вул. Ленінская да вул. Целешава, а таксама на дваравой тэрыторыі дома № 32 па вул. Савецкая, якая будзе здадзена ў эксплуатацыю напрыканцы красавіка.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.
Поделиться: