Журналистов и блогеров приглашают к участию в открытом конкурсе, посвященном Дню белорусской письменности
Аб'яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».
Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Магілёўскае абласное аддзяленне
Беларускага саюза журналістаў, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і
па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа “Рэдакцыя
раённай газеты “Зара над Друццю”.
Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.
У конкурсе прымаюць ўдзел журналісты і блогеры, якія выказалі жаданне
апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або
радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок,
размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы
конкурса.
Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:
I- лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;
II- лепшы рэпартаж у электронных СМІ;
III- лепшы блогер.
У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца у
кожнай намінацыі пераможцам уручаецца дыплом і грашовая прэмія ў
памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе – дыплом і спецыяльны
падарунак.
Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках павінны абавязкова
быць адзначаны з дапамогай хэштэга
«#Дзень_беларускага_пісьменства2020».
Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ruз
абавязковай пазнакай “На конкурс”. Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы,
публiкацыi, радыё- тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя
падрыхтоўцы iправядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г.Бялынiчы,
папулярызацыiбеларускай пiсьменнасцiiлiтаратуры.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.